+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Глыбокім прайшла “Хваля салідарнасці” з палітвязнямі

Глыбоцкія актывісты падтрымалі палітвязняў і падпісалі ім больш за паўсотні паштовак з выявамі горада. 

У акцыі прынялі ўдзел сябры БАЖ, партыі БХД і кампаніі “Гавары праўду”, а таксама вядомая не толькі на Глыбоччыне паэтка Марыя Баравік. Удзельнікі «Хвалі Салідарнасці» сабраліся ў офісе дэпутата «Грамадзянскай дамовы» Глыбокага — Яраслава Берніковіча.

Як кажа арганізатар акцыі, глыбоцкі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Зміцер Лупач, падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбныя для падтрымкі палітвязняў і хацелася б, каб яны былі не адзінкавыя:

— Акцыя праводзіцца па ўсёй Беларусі, яна прымеркавана да Дня Волі, які адзначаецца ў Беларусі 25 сакавіка, яна пачалася яшчэ ў лютым, і кожны дзень праходзіць у іншым горадзе. Мэта гэтай акцыі нагадаць палітвязням, што яны не забытыя, падтрымаць іх, каб яны адчувалі, што яны патрэбныя на волі.  

Ініцыятыва па правядзенню падобных акцый належыць Паўлу Севярынцу. Як лічыць сам Павел, трэба заўжды падтрымліваць палітвязняў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў турмах у вельмі складаным становішчы.

Акцыі па падтрымцы палітвязняў ужо прайшлі ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску ды іншых гарадах.

Крыніца: Радыё Рацыя

12 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета