+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Глыбокім узгадалі палітвязняў

У Глыбокім актывісты кампаніі “Гавары праўду” яшчэ раз нагадалі грамадству пра тое, што ў краіне ёсць палітвязні. У горадзе былі расклеяны улёткі “Свабоду Зміцеру Дашкевічу!”.

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны напярэдадні Плошчы (19 снежня 2010 года) і асуджаны на два гады па арт. 339 КК (хуліганства) . Частку тэрміну ён адбыў у Глыбоцкай калоніі №13.

З крыніц, вартых даверу, стала вядома, што ў ноч з 27 на 28 лістапада Змітра Дашкевіча перавялі з Глыбоцкай калоніі ў Мінскі СІЗА №1. Пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль што не ўдалося.

Крыніца: www.westki.info

29 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ