+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Гродне ўлады дазволілі мітынг на Дзень Волі

Заяўку на святочны мітынг і канцэрт з нагодны 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскія актывісты падалі ў гарвыканкам яшчэ 1 сакавіка. У панядзелак 18 сакавіка стала вядома, што гарвыканкам даў дазвол. Гродзенцы збяруцца адзначыць свята 23 cакавiка.

23 сакавіка свята пройдзе ў Каложскiм парку. Пачатак мерапрыемтва прызначыны на 13.00. Дазволены святочны мітынг і канцэрт працягнуцца да 17.00. Уся гістарычная і нацыянальная сімволіка дазволеная.

Трэці год запар гарадскія ўлады даюць магчымасць гродзенцам сабрацца з нагоды Дня Волі. Да гэтага 15 гадоў чыноўнiкi адмаўлялi дэмакратычным сiлам у правядзенні мітынгаў, шэсцяў і пікетаў, права на якія гарантавана Канстытуцыяй. Трэба адзначыць, што менавіта «Гавары праўду» дамаглася таго, каб мясцовыя ўлады ў 2017-м годзе ўпершыню дазволілі мітынг у Гродне — другой сталіцы БНР.  

“У апошні магчымы паводле заканадаўства дзень мы атрымалі афіцыйны дазвол на правядзенне 101-х угодак абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гродне, – распавядае прадстаўнік аргкамітэта свята Вадзім Саранчукоў. – Усе мерапрыемствы пройдуць у суботу 23 сакавіка ў Каложскім парку.

Пяць заяўнікаў, якія падпісалі заяўку, бяруць на сябе абавязкі заключэння дамоваў з міліцыяй, аховай, САХам і іншымі. Уладамі дазволена выкарыстанне зарэгістраванай сімволікі ва ўстаноўленым парадку, а таксама сімвалаў, вымпелаў і транспарантаў, якія датычацца тэматыкі мерапрыемства.

Праграма свята будзе агучана ў бліжэйшыя дні. Зараз мы ўзгадняем магчымых удзельнікаў. Мы ўпэўненыя, што 101-я ўгодкі БНР у Гродне пройдуць годна, таму запрашаем гродзенцаў і беларусаў. Ёсць намер, каб гэта было найлепшае свята ва ўсёй краіне ў гэтым годзе”.

Аргкамітэт свята распачынае збор сродкаў на мітынг і канцэрт. Дадатковая інфа будзе пазней.

Hrodna.life

19 марта 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Обсуждаем послание Президента. Андрей Дмитриев на ОНТ

Подписаться на рассылку