Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091
class="post-template-default single single-post postid-265728 single-format-standard non-responsive">

+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Клімавічах збіраюць подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты

На ўсходзе Беларусі ў горадзе Клімавічы пакуль заўважана дзейнасць прадстаўнікоў толькі трох з васьмі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Ініцыятыўная група па збору подпісаў па вылучэнні Таццяны Караткевіч працуе ў Клімавічах вельмі актыўна. Чальцы гэтай групы засяродзіліся на зборы подпісаў грамадзян шляхам абыходу кватэр і дамоў мясцовых жыхароў. Сябар ініцыятыўнай групы Аляксандар Балобін адзначае, што хаця цікавасць людзей да гэтай выбарчай кампаніі даволі нізкая, тым не менш, падпісваюцца грамадзяне ў падтрымку вылучэння Таццяны Караткевіч дастаткова добра. Згодна дадзеных чальцоў ініцыятыўнай групы на 10 жніўня, за вылучэнне Таццяны Караткевіч ў Клімавіцкім раёне яны сабралі ўжо больш за 500 подпісаў.

Ад самага пачатку актыўна ўключыліся ў працу па збору подпісаў і чальцы ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Прыхільнікі Аляксандра Рыгоравіча збіраюць подпісы шляхам абыходу кватэр грамадзян. Акрамя гэтага, прадстаўнікі “Белай Русі” і праўладных прафсаюзаў ладзяць пікеты па збору подпісаў за свайго прэтэндэнта на цэнтральным рынку горада. Пра сбор подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Рыгоравіча напісала і мясцовая раёнка “Родная ніва”, якая адзначыла, что з жадаючых падпісацца за дзеючага кіраўніка краіны падчас пікетавання калі-нікалі нават утваралася невялікая чарга, і на пікеце 25 ліпеня было сабрана аж каля трыццаці подпісаў. Пакуль толькі прыхільнікі вылучэння Аляксандра Лукашэнкі ладзілі свае пікеты па збору подпісаў у Клімавічах.

Па інфармацыі журналістаў незалежнай газеты “Вольны горад”, пабывалі ў Клімавічах і зборшчыкі подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты эканаміста Віктара Цярэшчанкі, якія збіралі подпісы шляхам абыходу кватэр грамадзян.

Аб дзейнасці прадстаўнікоў іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Клімавіцкім раёне пакуль ніякай інфармацыі няма.

«Праваабарончы цэнтр «Вясна»

13 августа 2015


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…