+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Круглым “Гавары праўду” выступіла супраць прымусовай працы

Актывістка кампаніі “Гавары праўду” з гарадскога пасёлка Круглае Зінаіда Мілешчанка напісала зварот у мясцовы райвыканкам з просьбай патлумачыць, чаму ў Круглянскім раёне на пастаяннай аснове парушаецца працоўнае заканадаўства і супрацоўнікі бюджэтных устаноў без усялякай аплаты прыцягваюцца на разнастайныя брудныя працы.

Да нас звярнулісь за дапамогай цэлы шэраг супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, якія скардзілісь на тое, што іх пастаянна адпраўляюць на разнастайныя брудныя работы, пры гэтым ніякай згоды ніхто ў іх не пытаецца, – распавядае Зінаіда Мілешчанка. – Прыбіраюць сметнішчы ў маланаселеных вёсках, наводзяць парадак на жывёлагадоўчых фермах і так далей. У арганізацыях нават створаны адмысловыя графікі выдзялення людзей на гэтыя прымусовыя работы. Акрамя гэтага, у раёне, па рашэнню райвыканкама, праведзена ўжо некалькі “дней бязвыплатнай працы”, калі людзі працуюць на сваіх працоўных месцах, а заробленыя імі сродкі пералічваюцца на адмысловы рахунак.

Калі да ўсяго гэтага дадаць разнастайныя суботнікі, атрымліваецца наогул нейкая жахлівая сітуацыя. На мінулым тыдні я напісала скаргу ў райвыканкам з просьбай патлумачыць, на аснове якога заканадаўства робяцца ўсе гэтыя прымусовыя і бязвыплатныя працы.

Атрымала зараз з Круглянскага райвыканкама нейкую дзіўную адпіску аб тым, што ніякіх скаргаў з боку працаўнікоў не паступала і што ўпаўнаважанымі органамі ажыццяўлялісь праверкі выканання працоўнага заканадаўства і парушэнняў яны не знайшлі. Смех ды і толькі, па сутнасці нічога так і не адказалі, нават не ўказалі, хто і калі ажыццяўляў гэтыя праверкі. Складваецца ўражанне, што ў Круглянскім раёне Працоўны кодэкс і іншыя беларускія законы проста не дзейнічаюць.

Як кажа актывістка “Гавары праўду”, раней яна ўжо звярталась у пракуратуру раёна з адпаведным зваротам:

Супрацоўнікі пракуратуры пагадзілісь са мной, што парушэнні працоўнага заканадаўства сапраўды маюць месца, аднак таксама спаслалісь на тое, што людзі не скардзяцца. Дарэчы, якраз супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі і райвыканкама да гэтых прымусовых прац не прыцягваюцца, бо добра ведаюць заканадаўства. Ну а простых працаўнікоў эксплуатаваць прасцей. Людзі паміж сабой выказваюць скаргі, але адмаўляцца ад такой незаконнай працы не адважваюцца, баяцца згубіць сваю працу. Знайсці ж якую-небудзь іншую працу ў Круглянскім раёне, калі ты быў звольнены пасля канфлікту з кіраўніцтвам, практычна немагчыма.

Зараз круглянскія актывісты “Гавары праўду” рыхтуюць зварот у Магілёўскі аблвыканкам з просьбай патлумачыць, згодна якіх беларускіх законаў у Круглянскім раёне на пастаяннай аснове выкарыстоўваецца прымусовая праца.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

29 июня 2012

Коментарии

  • Живсвет29 июня 2012 #

    Ня бойцiся згубіць сваю працу яна нiкому, акрамя вас не патрэбна! Всех не уволят.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам