+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Магілёве актывісты “Гавары праўду” патрабуюць павялічыць колькасць месцаў для пікетавання

Кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўска-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўская адзначае, што пікетаваць на яе выбарчай акрузе можна толькі ў адным месцы – у дварах дамоў па вуліцы Чалюскінцаў.

Каб вырашыць пытанне з павялічэннем колькасці месцаў для пікетавання Аксана накіравала заяву ў сваю акруговую выбарчую камісію. Разгляд заявы адбудзецца 12 верасня на пасяджэнні камісіі.

“Не гледзячы на тое, што ў нас у горадзе няма дзе пікетаваць – мы знайшлі іншую форму агітацыі. Мы прыцягваем увагу магілёўцаў праз распаўсюд нашай друкаванай прадукцыі ў месцах масавага збору гараджан”, — кажа кандыдатка ў дэпутаты.

“Падчас раздачы ўлётак каля крамаў і на міні-рынках горада мы размаўляем з выбаршчыкамі. Расказваем пра кампанію “Гавары праўду” і «Грамадзянскі дагавор». Людзі станоўча да ўсяго гэтага ставяцца. Зараз мы робім ухіл на агітацыю вось такога кшталту. Раздачы ўлётак будзем праводзіць кожны дзень. Ад пікетаў такая агітацыя адрозніваецца толькі тым, што няма стала і стулікаў у пэўным месцы. А так, можна сказаць, эфекту ад гэтага не меней” – кажа Аксана Закрэўская.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі