+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Магілёве дагэтуль не могуць газіфікаваць дарэвалюцыйны дом

Каб неяк зварухнуць вырашэнне пытання з мёртвай кропкі, жыхары дома № 22 па вуліцы Ленінскай выслалі калектыўны зварот на імя кіраўніка гарвыканкаму Станіслава Барадаўкі.

Падрыхтаваць зварот і аказаць належную кансультацыю жыхары праблемнага дома здолелі ў адкрыўшайся прыёмнай дэпутата грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. Папярэдне з грамадзянамі была заключана «Грамадзянская дамова».

“Праблема дома заключаецца ў тым, штом ён часткова дабраўпарадкаваны. У ім ёсць халоднае водазабеспячэнне, каналізацыі і ацяпленне. Газ жа ў дом прывозюць у спецыяльных балонах. Людзі 17 год вядуць перапіску з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі аб тым, каб дом падлучылі да цэнтральнага газазабеспячэння, аднак гэта пытанне дагэтуль не вырашана”, — гаворыць дэпутат «Грамадзянскай дамовы» Аксана Закрэўская.

Юрыст офіса дэпутата кампаніі “Гавары праўду” у Магілёве Ірына Раманава кажа, што дом мае тры паверхі, а па патрабаваннях п.9.49 СНіПа 2.04.08-87 “Газазабеспячэнне” размяшчэнне балонаў унутры будынкаў, якія маюць болей за два паверхі недапушчальна.

“Людзі, якія жывуць у гэтым будынку пастаянна знаходзяцца ў страху, бо газ у доме выкарыстоўваецца з парушэннем тэхнікі бяспекі. Каб неяк паўплываць на сітуацыю я падрыхтавала зварот на імя кіраўніка горада, каб той звярнуў увагу на праблему жыхароў гэтага дому і яго ўключылі ў план па газіфікацыі на наступны 2013 год”, — кажа Ірына Раманава.

Аксана Закрэўская гаворыць, што актывісты “Гавары праўду” і надалей будуць кантраляваць вырашэнне дадзенай праблемы і дапамагаць усялякімі неабходнымі сродкамі.

“Людзі ўжо стаміліся змагацца за цэнтральнае газазабеспячэнне. Столькі абяцанак ад камунальнікаў і ніякай працы. Будзем да канца з імі, бо калі не мы то, хто яшчэ ім дапаможа?” – гаворыць Аксана.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

22 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі