+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Магілёве кандыдат у дэпутаты ад «Гавары праўду» атрымаў афіцыйнае папярэджанне

14 верасня, кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Магілёўскай-Ленінскай акруговай выбарчай камісіі №84 за выстаўленне пікета ў нявызначаным мясцовымі ўладамі месцы.

“Раніцай мне патэлефанавалі з адміністрацыі Ленінскага раёна горада, і адказны за ідэалогію чыноўнік папрасіў мяне зайсці да сябе. Сказаў, што неабходна закрыць адміністрацыйную справу ў сувязі з маім затрыманнем падчас праведзенага мной пікету”, — кажа Леанід Падбярэцкі. — Я прыйшоў, распісаўся дзе трэба. Адміністрацыйная справа была закрыта ў сувязі з малазначным парушэннем. Дзіўна, але заведзеная на мяне справа была аж на 16 старонак”, — працягвае кандыдат у дэпутаты.

Леанід Падбярэцкі адзначае, што адразу пасля наведвання ім адміністрацыі раёна яму патэлефанавалі і папрасілі зайсці ў акруговую камісію для разбіральніцтва ў сувязі з праведзеным пікетам у недазволеным месцы.

“У камісіі паведамілі, што выносяць мне афіцыйнае папярэджанне за тое, што я выставіў пікет ў недазволеным месцы і за два дні да гэтага не ўведаміў акруговую камісію. На прэзідэнцкіх выбарах пікеты можна было ставіць дзе заўгодна і ўведамляць нікога не было патрэбы”, — гаворыць Леанід Падбярэцкі.

Нагадаем, што днём 4 верасня каля ГЦ “Крыніца” міліцыянтамі быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Леанід Падбярэцкі. Для разбіральніцтва яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Магілёва. У РАУСе на яго завялі адміністрацыйную справу, аднак ужо вечарам таго ж дня яе закрылі і перадалі справу ў адміністрацыю Ленінскага раёна горада.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

14 сентября 2012

Коментарии

  • саня16 сентября 2012 #

    Интересно, Падбярэцки д*пак или родом так? В ИК РБ заглядывал или только самокрутки с него крутил?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета