+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Магілёве выйшаў на волю актывіст «Гавары праўду» Алег Мяцеліца

Сустракаць яго з Менску прыехала лідэрка кампаніі Тацяна Караткевіч.

Жыхара Бялынічаў, прадпрымальніка асудзілі за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў абласным цэнтры на Дзень канстытуцыі 15 сакавіка. Паводле выраку судзьдзі Сяргея Мазурава Алег Мяцеліца выступаў на мітынгу супраць дэкрэту№ 3.

Сустракалі Алега Мяцеліцу каля ізалятару для часова затрыманых родныя, паплечнікі па грамадзкай дзейнасьці, праваабаронцы ды журналісты.

Паводле актывіста з асуджанымі за «Марш недармаедаў» у ізалятары ён не перасякаўся. Усіх рассадзілі па разных камэрах. Алег Мяцеліца адзначыў, што для арыштантаў дужа важным былі весткі з волі.

«Затрымлівалі пасьля пратэсту тых хто быў на ім актыўным, хто выступаў на мітынгу. Такія людзі для ўладаў небясьпечныя. Затрыманьні ж рабіліся таемна, каб не прыцягваць увагі прэсы», — казаў па вызваленьні Алег Мяцеліца.

«Мяне ўразіла, што людзі не баяліся браць мэгафон і казаць пра свае праблемы, — працягваў актывіст. — Мы ж прызвычаіліся, што выступаюць людзі, якія прыналежаць да нейкіх арганізацыяў. А на „Маршы дармаедаў“ выступалі менавіта простыя людзі: студэнтка, шматдзетная маці. Гэтым людзям ёсьць, што губляць, але яны не баяліся, бралі мэгафон і прамаўлялі».

«Радыё Свабода»

28 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске