+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Магілёве звольнены з працы Міхаіл Залозны, давераная асоба Леаніда Падбярэцкага

Як паведамляў ранней Мікалай Залозны, на працы на яго аказваўся ціск за ўдзел у ініцыятыўнай групе кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Падбярэцкага.

Павел Шышоў, начальнік інтэрнатаў, дзе Мікалай Залозны працаваў сантэхнікам, запатрабаваў тлумачэнняў аб тым, у ініцыятыўную групу якога кандыдата ўваходзіць актывіст і да якой апазіцыйнай партыі ён належыць. Па словах Мікалая Залознага, пасля таго, як ён паведаміў, што з’яўляецца актывістам БСДП(Г), яго пачалі пераследваць на працы. Актывіста дэпрэміравалі двойчы за ліпень і жнівень, на яго пачалі пісаць розныя дакладныя, за што выносілі вымовы. Потым з яго знялі ўсе даплаты, пакінуўшы на “голым” акладзе. І ў выніку — прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні альбо падпісаць новы кантракт, у якім быў немаверна нізкі заробак. Новы кантракт Мікалай Залозны падпісваць адмовіўся.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што звальненне адбылося з-за адмовы працаваць у істотна змяніўшыхся ўмовах працы.

“Рабочаму наўмысна пагоршылі ўмовы працы, а менавіта зменшылі заробак. Ён не пагадзіўся — і яго звольнілі з выплатай двухтыднёвай выхадной дапамогі. Наколькі быў выкананы ў гэтай сітуацыі Працоўны кодэкс, будзем разбірацца. У выпадку парушэння працоўнага заканадаўства абскардзім дысцыплінарныя спагнанні і звальненне праз суд”, — кажа праваабаронца.

Кандыдат у дэпутаты Леанід Падбярэцкі здзіўлены такім паваротам падзей.

“Я лічу, што гэта палітычная дыскрымінацыя. Удзел у палітычных кампаніях не мусіць быць прычынай ціску на сябраў ініцыятыўных груп – падабаецца гэта каму з начальства ці не. Будзем разбірацца з гэтай сітуацыяй”, — кажа Леанід Падбярэцкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета