+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

НЕпарадная памяць

Без парада. Трэцяга ліпеня…

Загад па вертыкалі Вярхоўнага: на свята грошай не шкадаваць! Гэта значыць — на грукат танкаў, гул МіГаў, гомельскіх малацілак …

І ў гэтым механічным шуме згубіцца самае галоўнае — наша памяць пра горка-драматычнае і да слёз радаснае лета вызвалення 1944 года. Пра Бабруйскі і Мінскі катлы, пра аперацыю «Баграціён».

Паслухайце, нам нельга забыць тых, хто тады ішоў пад кулі, плакаў пад бомбамі ля палаючых хат, пахаваў дзясяткі тысяч салдат, партызан, гараджан, вяскоўцаў …

Калі ласка, не ўключайце тэлевізар з прамой трансляцыяй — зайдзіце лепш да сваіх старэнькіх суседзяў, сваякоў, патэлефануйце тым, хто жыве ў вашых далёкіх родных вёсках. Падзякуйце. Скажыце, што памятаеце і шануеце. Што падзяляеце боль страт. Хто можа — выпіце сотку за памяць аб загінуўшых. За здароўе ацалелых. Дапамажыце перажыць ім гэты горкі дзень. Званком. Задушэўна размовай. Букетам. Тымі самымі ста грамамі. 

Дасылайце нам фота і відэа свайго святкавання ці дзяліцеся імі ў сацыяльных сетках хэштэгам #,безпарада. За лепшае фота — кніга Васіля Быкава ў падарунак.

Хай камусьці «не шкада» на пампезны парад, а мы давайце не пашкадуем душы на памяць пра той страшны час, яго ахвярах і герояў.

Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч

30 июня 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета