+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

19 чэрвеня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава валянтэры кампаніі «Гавары праўду» ў Менску сымбалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава. Фота і відэа з акцыі

«Гэтая акцыя — працяг леташніх мерапрыемстваў, — паведаміў БелаПАН каардынатар «Гавары праўду!» Юры Ганчар, — якія пачала кампанія «Гавары праўду!» па перайменаваньні вуліцы Ульянаўская ў вуліцу Быкава. Былі сабраныя і перададзеныя гарадзкім уладам дзясяткі тысяч подпісаў у падтрымку перайменаваньня. Аднак мы атрымалі фармальны адказ, што пытаньне не актуальнае, не хапае грошай, і што, магчыма, калі-небудзь у якім-небудзь мікрараёне-новабудоўлі Менску зьявіцца вуліца Быкава. Таму сёньня, у дзень нараджэньня Васіля Ўладзімеравіча, мы вырашылі правесьці невялікую сымбалічную акцыю перайменаваньня вуліцы. Гэтым самым мы пачынаем чарговы этап новых нашых крокаў для таго, каб у нашым горадзе зьявілася вуліца вялікага пісьменьніка, якога называлі «сумленьнем беларускай нацыі».

 

Памяць народнага пісьменьніка ўшанавалі таксама над яго магілай на Ўсходніх могілках.

Радыё Свабода

22 июня 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі