+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Мікашэвічах не могуць пракласці 600 метраў тэлефоннага кабеля

Крыху больш за паўкіламетра тэлефоннага кабеля патрэбна працягнуць, каб жыхары 10-га мікрараёна горада Мікашэвічы атрымалі тэлефонную сувязь.

image013

Адказы на запыты ў гарвыканкам і дэпутату Ларысе Ляшкевіч, пад якімі падпісаліся 60 чалавек, былі несуцяшальнымі. Жыхарам мікрараёна паведамілі, што тэлефанізацыя мікрараёна запланавана толькі на 2016 год. Актывіст кампаніі „Гавары праўду” Леанід Дубаносаў кажа:

— Там кабель правесці 600 метраў ад дома да нашага мікрараёна – гэта для іх праблема. Пачынаюць локшыну вешаць, што кабель спаліць. Не могуць правесці кабель на 80 тэлефонаў, тым больш яны не ўручную капаюць, там ёсць спецыяльны трактар з плугам – кабель адразу закапваецца ў зямлю.

Паводле Леаніда Дубаносава, улады ім параілі звярнуцца ў Лунінецкі райвыканкам, калі будуць не згодны з адказам. Людзі, канешне, скарыстаюцца парадай, бо не хочуць жыць без тэлефоннай сувязі.

«Беларускае Радыё Рацыя»

21 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета