+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Мікашэвічах вызначаныя кандыдаты ў дэпутаты (фота)

У невялікім гарадку Мікашэвічы, што на Берасцейшчыне, вызначаныя будучыя кандыдаты ў дэпутаты ад грамадскай кампаніі “Гавары праўду”, — кажа каардынатар кампаніі па Берасцейскай вобласці Валянцін Лазарэнкаў.

20140104_205421

Валянцін Лазарэнкаў:

— На сённяшні дзень Мікашэвічы гатовы выставіць восем чалавек у межах гэтай кампаніі, і ідзе пошук кандыдатаў далей. Мы лічым, што такая колькасць дэпутатаў для невялікага гарадка — гэта добра. І вельмі прыемная, што сярод гэтых кандыдатаў палова прыкладна — жанчыны, якія прымуць самы актыўны ўдзел у вырашэнні сацыяльных праблемаў.

Па словах Лазарэнкава, у Мікашэвічах гатовы балатавацца людзі, якія не маюць палітычнага багажа за плячыма, але якія хочуць жыць у дэмакратычнай краіне, дзе кіруе ўсім закон. Сярод жадаючых стаць кандыдатамі вядомы “гранітавец” Леанід Дубаносаў.

1

11

111

1111

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя

фота — Віталь Каліноўскі

Валянцін Лазарэнкаў, «Гавары праўду»

Крыніца: http://www.racyja.com/index.php?id=104&zoom=21129#.Usq-UtJdWSo

7 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі