+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Мікашэвічах засакрэцілі інфармацыю пра граніцы выбарчых участкаў

Інфармацыя пра граніцы выбарчых участкаў ды іх нумарацыю апынулася закрытай. 

vybary28

Віталь Каліноўскі, які спрабуе зарэгістравацца як кандыдат у дэпутаты ў Мікашэвічах, не атрымаў такой інфармацыі ад сакратаркі гарадской выбарчай камісіі.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога Каліноўскі звярнуўся па дапамогу, лічыць гэта парушэннем выбарчага заканадаўства:

— Гэта нежаданне самой камісіі дапамагаць кандыдатам і своечасова прадстаўляць ужо вядомую на данны момант камісіі інфармацыю і таксама тое рашэнне, якое яна ўжо прыняла. Рашэнне пра межы гарадскіх выбарчых участкаў і іх нумарацыю.

Віталь Каліноўскі напісаў скаргу на імя старшыні выбарчай камісіі. Ён упершыню вырашыў паўдзельнічаць у мясцовай выбарчай кампаніі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

29 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі