+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Мікашэвічах затрымалі актывіста «Гавары праўду»

Мікашэвіцкага актывіста Леаніда Дубаносава затрымалі міліцыянты і даставілі ў мясцовы аддзел міліцыі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў паплечнік спадара Дубаносава па прафсаюзе Алег Стахаевіч:

«Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ў дзяжурнай машыне едзе. Сказаў, што забралі зь ягонага прыватнага дому, калі ён там працаваў, без тлумачэньня прычынаў, а на пытаньне, за што забіраюць, сказалі — за тое, што „матам сварысься“. Ён проста працаваў у сябе дома, быў у працоўнай вопратцы, так і забралі. Я ў яго папытаў, хто забраў, ён адказаў, што два міліцыянты — адзін па форме, другі ў цывільным. Той, што па форме, — маёр. Прозьвішчы свае яны называць адмовіліся. Адказалі, што, маўляў, мы за рулём, таму ня можам называць табе прозьвішча…»

Алег Стахаевіч тэлефанаваў жонцы Леаніда Дубаносава, якая толькі ў вакно і пасьпела заўважыць, што мужа забірае міліцыя.

Дзяжурны Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі пацьвердзіў Свабодзе, што Леанід Дубаносаў дастаўлены ў пастарунак. На пытаньне, за што яго затрымалі, ён адказаў:

«Я не магу вам сказаць. Я не валодаю такой інфармацыяй. Зь ім працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку…»

Алег Стахаевіч кажа, што зьвязвае затрыманьне Леаніда Дубаносава перадусім зь яго актыунай грамадзскай пазіцыяй.

25 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі