+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Мінску адбылася чарговая сустрэча актывістаў «Гавары праўду»

На сустрэчу сталічных удзельнікаў кампаніі «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» сабраліся каля двух дзясяткаў чалавек, якія на сенняшні дзень актыўна ўдзельнічаюць у жыцці «Гавары праўду» ў Мінску. Перад прысутнымі выступілі намеснік кіраўніка кампаніі Андрэй Дзмітрыеў і каардынатар «Гавары праўду» па Мінску Юрый Салодкі. 

Андрэй Дзмітрыеў распавёў пра «Народны рэферэндум», пра шматлікія сустрэчы па ўсёй краіне з прадпрымальнікамі, працаўнікамі заводаў, пенсіянерамі. Таксама распавеў пра планы на будучыя мясцовыя выбары, закрануў наступныя прэзідэнцкія і парламенцкія кампаніі. Дзмітрыеў падкрэсліў, што наперадзе вельмі шмат працы, значна больш, чым было раней, наперадзе вельмі шмат перашкод, але мы павінны знайсці ў сабе сілы, аб’яднаць іх, і крок за крокам ісці разам да пераменаў у Беларусі.

Пасля выступіў каардынатар кампаніі ў Мінску Юрый Салодкі. Ён падрабязна закрануў тэму маючых адбыцца мясовых выбараў у Мінгарсавет, заканадаўства ў гэтай галіне, распавёў пра працу на акругах патэнцыйных кандыдатаў. Пасля чаго запытаўся ў актывістаў пра іх меркаванні наконт выбараў і магчымую тактыку на выбарах. Усе падтрымалі ўдзел у мясцовай кампаніі, але кожны прапаноўваў свае дапаўненні і заўвагі.

Таксама быў напісаны ды падпісаны ліст з віншаваннямі Змітру Дашкевічу, які 20 ліпеня адзначае дзень народзінаў.

zapraudu.info

 

 

22 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі