+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Мінску затрыманыя Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. У пятніцу суд

Грамадскі актывіст, былы палітвязень, лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» Павал Вінаградаў 13 сакавіка пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам).

З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашыў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзінаў.

На тэлефанаванні хлопцы доўгі час не адказвалі.

Увечары Вінаградава знайшлі ў сумнавядомым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Арцыбашыва доўгі час не маглі знайсці, урэшце яго таксама прывезлі на Акрэсціна.

Машыну, на якой былі хлапцы, жонка Вінаградава Святлана знайшла на штраф-стаянцы.

У пятніцу, 14 сакавіка, суд у судзе Маскоўскага р-на.

Ніякай акцыі ў той дзень хлопцы не планавалі. Таксама часам затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні нейкіх грамадска значных акцый, або прыезду ў Мінску ВІПаў з блізкага Усходу (Расіі).

Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання не прасіў.

З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады.

Ён павінен быць дома пасля 20:00 і да 7:00, яму забаронена пакідаць сталіцу без дазволу міліцыі.

Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не кінуў грамадскай дзейнасці, некалькі разоў прыцягваўся да адм. адказнасці (праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак набліжаецца ўжо да 100).

Крыніца: «Наша ніва»

14 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі