+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У НОЧ НА КАЛЯДЫ — КАЗКА ПРЫЙШЛА…

24 снежня ў Гомелі прайшоў навагодні дабрачынны ранішнік у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў вёсцы Бярозкі Гомельскага раёна. Ранішнік ладзілі — кааліцыя «Наша Альтэрнатыва», грамадзянская кампанія “Гавары праўду”,  “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” і проста неабыякавыя маладзены.

З Гомельскім сацыяльным цэнтрам валанцёраў звязвае моцнае сяброўства: ладзяць калядныя ранішнікі з 2007 года і аказваюць ім іншую пасільную дапамогу. У гэтым годзе былі сабраныя сродкі для 26 дзіцячых падарункаў, а сацыяльна-педагагічнаму цэнтру была падаравана помпа для сістэмы атаплення. Ранішнік праводзіўся з удзелам Святога Мікалая, Снягуркі і казачных герояў, на беларускай мове.

 Нашая падтрымка вельмі патрэбна дзеткам, — кажа Андрусь Цянюта, сустаршыня “Маладога Фронту”. — Асабліва прыемна, што дзеці, гледзячы на нас, спрабуюць таксама размаўляць на беларускай мове. Дзіцячыя ўсмешкі – самы вялізны для мяне падарунак на Новы год.

«Хопіць піць — Трэба жыць!» — пад такім лозунгам, у гульнявой форме быў праведзены ранішнік, бо большасць дзяцей знаходзяцца ў прытулку менавіта з-за непрабуднага п’янства бацькоў. Таму нашая задача — не толькі правесці ранішнік, але і данесці інфармацыю да грамадскасці пра праблему алкагалізацыі і яе наступствы для кожнага чалавека ў асобнасці і краіну ў цэлым», — распавёў Карашкоў Зміцер.

Крыніца: Натка з бай. Спецыяльна для ТВ

27 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета