+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Новы год міліцыя ўрываецца ў менскія кватэры

Уноч з 30 на 31 сьнежня супрацоўнікі менскай міліцыі прыйшлі дамоў да Паўліны Калтавічанкі.

Адзін зь іх, Аляксандар Галубовіч, уварваўся ў пакой дзяўчыны й пачаў рабіць сваім тэлефонам фота й відэа памяшканьня.

Я не разьлічвала на тое, што ахоўнікі парадку будуць паводзіць сябе гэтак нахабна, і адчыніла дзьверы, – распавяла Паўліна сайту zapraudu.info.

Міліцыя прыехала быццам бы па выкліку суседкі па кватэры – 72-гадовай Ніны Шаўцовай.

– Яна даволі часта тэлефануе 102, з нагоды й без, – тлумачыць Паўліна. – Прыкладам, зламаўся замок у дзьвярох або жыхары вышэйшых паверхаў зкінулі нейкае смецьце праз вакно – міліцыя выклікаецца амаль ва ўсіх выпадках. Ніну Мікалаеўну ведаюць усе суседзі, гэтак часта яна на іх скардзіцца. А паколькі я жыву зь ёй у камунальнай кватэры, на агульнай кухне, мне дастаецца больш за ўсіх. Прыкладам, бабуля незадаволеная тым, што я часта карыстаюся душам і праю адзеньне – яна расцэньвае гэта як неэканомнае карыстаньне вадой.

Супрацоўнікі міліцыі прыязджалі па выкліках Ніны Шаўцовай і раней, але ніякіх надзвычайных здарэньняў не адбывалася.

– Зазвычай яны выслухоўвалі догія скаргі маёй суседкі на нялёгкае жыцьцё, тлумачылі, што я маю права карыстацца ванным пакоем, раілі находзіць супольную мову – і сыходзілі. Гэтым разам ўсё пачыналася як заёсёды – Ніна Мікалаўна скардзілася, што я карыстаюся плітой на кухні – нібыта перашкаджаю ёй спаць. Але, я не ўключаю музыку ці тэлебачаньне – проста хачу выпіць гарбаты. Няхай сабе а трэцяй гадзіне ўночы – заканадаўства гэтага не забараняе, – упэўненая Паўліна.

Міліцыянеры, аднак, палічылі інакш.

Адзін зь іх загадаў Ніне Мікалаеўне пісаць заяву. Другі, Аляксандар Галубовіч, спачатку пацьвердзіў, што законапарушэньня тут няма. Затым запытаў, чаму у маім пакоі «так брудна». Вядома, я зьбіралася спаць і нікога не чакала. У той момант, калі прыйшла міліцыя, я якраз складада рэчы, бо зьбіралася сьвяткаваць Новы год за горадам – таму ўсе яны былі раскіданыя па хаце. Я адказала супрацоўнікам міліцыі, што парадак у маім пакоі – мая прыватная справа. І вось тут Аляксандар Галубовіч пачаў ламіцца ў пакой! – паведаміла Паўліна Калтавічанка.

– Ён груба адштурхнуў мяне, лаючыся матам, а затым дастаў свой мабільны тэлефон і пачаў здымаць мой пакой і мяне. Уявіце сабе – разасланы ложак, бялізна… На мае патрабаваньні супыніць незаконныя здымкі міліцыянер не рэагаваў. На пытаньні, навошта ён гэта робіць, Аляксандар Галубовіч адказаў, што… выкладзе запіс у Інтэрнэце. Ягоны калега, імя я не пасьпела запісаць, таксама мяне абражаў, – распавяла дзяўчына.

– Пафатаграфаваўшы ўдосталь, яны сышлі. Пасьля гэтага я пабачыла, што два маіх пальцы ў крыві – мабыць, міліцыянер зачапіў іх неяк, калі ламіўся ў памяшканьне, – дадала яна.

Нагадаем, раніцай 31 сьнежня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дамоў да яшчэ аднаго менчука, Алеся Крата. Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, яго забралі «на размову» ў Кастрычніцкі РУУС.

zapraudu.info

31 декабря 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі