+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У. Някляеў: Дыпламаты заявілі, што абранне “адзінага” — наша ўнутранае пытанне

Лідары апазіцыі абмеркавалі з амбасадарамі краін ЕС сённяшні стан правоў чалавека ў Беларусі.

Сустрэча амбасадараў і лідараў апазіцыі адбылася 28 кастрычніка ў Мінску. Па словах лідара кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева, сустрэча прысвячалася тэме правоў чалавека. Палітык адзначыў, што гаворка ішла пра затрыманні дэмакратычных актывістаў Паўла Вінаградава і Юрыя Рубцова, узмацненне ціску на грамадзянскую супольнасць Беларусі.

Уладзімір Някляеў: “І выходзілі ў сваіх высновах: самае важна, што можа сёння быць — гэта свабодныя, транспарэнтныя выбары 2015 года. Яны акурат вырашаць шмат якія праблемы, у тым ліку праблему палітзняволеных. Мы казалі, што гэта наша адна з галоўных задач — дабіцца гэтага”.

У адказ беларускія апазіцыянеры пачулі, кажа Някляеў, што еўрапейскія дыпламаты будуць усімі магчымымі сродкамі садзейнічаць у дасягненні гэтай мэты — вызвалення палітвязняў.

Абранне апазіцыяй адзінага кандыдата на выбары 2015 года, сцвярджае лідар “Гавары праўду”, практычна не закраналася. Па словах дыпламатаў, гэта ўнутранае пытанне беларускай апазіцыі, якое яна павінна вырашаць так, як сама лічыць патрэбным.

«Эурапейскае радые для Беларусi»

28 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске