+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У.Някляеў: Мы прапануем рабіць тое, што рэальна

Сёння Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў і Аляксей Янукевіч падпісалі ліст да кіраўніцтва ЕС. Пра тое, чым абумоўлена гэта сумесная заява, наша гутарка з кіраўніком грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

— Па-сутнасці адказ на гэта ёсць у самой заяве. Мы зыходзім з таго, што паўнавартасны дыялог магчымы толькі пасля вызвалення палітычных вязьняў. У той жа час лічым, што Еўрапейскі Саюз ужо цяпер можа зрабіць крокі, якія будуць спрыяць правядзенню эканамічных рэформаў і большай адкрытасці беларускага грамадства. Прычым, што істотна, зрабіць гэтыя крокі ЕС можа, не чакаючы сустрэчных крокаў з беларускага боку.

— Спадар Някляеў, але ў такім выпадку яны могуць быць нядзейснымі.

— Якраз дзейснымі! Да прыкладу, ЕС, не чакаючы падпісання пагаднення аб малым памежным руху з Беларуссю ў 50км зоне на мяжы з Польшчай і Літвой, пачынае ягоную практычную рэалізацыю. Узнікае сітуацыя, выгадная для сотняў тысяч людзей! Як беларуская ўлада давядзе ім, што выгаднае – нявыгадна? Ніяк. Тут балбатня не дапаможа, давядзецца рабіць нешта рэальнае. Тое самае са спрашчэннем правілаў стварэння і функцыянавання ў ЕС сумесных беларуска-еўрапейскіх прадпрыемстваў, магчымасці для беларусаў атрымліваць еўрапейскую адукацыю і г.д.

— Вы перакананыя, што гэта дасць рэальны эфект?

— Мы перакананыя, што трэба нешта рэальна рабіць, і прапануем менавіта тое, што рэальна.

 

zapraudu.info

 

8 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі