+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У. Някляеў: НАРОДНЫ

24 лютага — дзень народзінаў Рыгора Барадуліна. Народнага паэта.

Ен народны не таму, што гэтае званне яму некім нададзенае. Ён адзін з нямногіх, хто гэтаксама як Колас, як Купала ўвабраў у сябе ці ні ўсю беларускую спрадвечнасць. Увесь народны дух.

Ён быў паэтам — і яшчэ ён быў тым, кім перастаў быць наш абрабаваны, у якога аднялі мову, народ.

Моватворцам. І некалі беларусы да зямлі паклоняцца за гэта свайму Паэту. Запознена, але што ж, калі няма прарока ў сваёй Айчыне, калі народ пакланяецца ідалам, жыве не праўдай, а падманамі. Калі, як напісаў Барадулін, “яшчэ шкадуе сон зярнят сяўніца”.

Зрэшты, хто з нас не падманваўся? Які народ?.. Які чалавек?.. Само жыццё — хіба не падман? Прычым, ці ні найвялікшы. Вось яно ёсць — і вось яго не стала, як і не было…

ПАДМАНЫ ПРАЗРЫСТАЙ ВАДЫ

Р. Б.

Ты ўспомні: прыйшлі мы сюды,
Глядзелі ў глыбіні і высі
Дасяжныя. Так пачаліся
Падманы празрыстай вады.

На ёй мы шукалі сляды
Анёлаў, абутых і босых.
Так доўжыліся ў нашых лёсах
Падманы празрыстай вады.

Сляды прывялі ў нікуды.
Самкнуліся, ціха сыйшліся,
Як вейкі, глыбіні і высі,
Падманы празрыстай вады.

964e12d319dab29b7884fe7d3dae17e8

95f556d6c7f2a1f7c83b17073ea6f67a-1

Здымкі праз гады:
Адзін з першых здымкаў — і адзін з апошніх…

«Белорусский партизан»

.

 

24 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі