+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У. Някляеў: Шлях маны

“Вайна — гэта шлях маны”, — напісана ў старажытным кітайскім трактаце “Законы вайны”.

некляев-300x195

Напісана паўтары тысячы гадоў таму, а чытаецца — як пра цяперашнюю вайну ва Ўкраіне.
Сёння — яе гадавіна. Яна пачалася 18 лютага 2014 года, калі на Майдане было забіта 18 челавек, а ў два наступныя дні — каля сотні. І пра гэта дасюль ніякай праўды — адна мана. Як і пра ўсё, што было пасля…
Самае жахлівае, што як да маны, гэтак і да вайны ўсе пачынаюць звыкаць.

Ну вось успомніце, як ускалыхнулася Украіна, ды ўвесь свет, калі з’явіліся першыя ахвяры: застрэленыя на Майдане армянін Сяргей Нігаян, беларус Міхаіл Жызнеўскі і ўкраінец Раман Сенік. А цяпер майданаўскі сотнік Уладзімір Парасюк піша з фронту: “У Львові великий футбол: «Шахтар» грає з «Баварією».

Усі прикуті до екранів телевізорів, десятки тисяч людей на стадіоні. Дуже прикро, що всі обговорюють матч, але мало кого цікавить, що в Дебальцево зараз наші хлопці дивляться смерті в очі”.
Што гэта, калі не жах? Калі не шлях маны…Як з яго саступіць? Пачаць казаць праўду і, няхай яно балюча, пакутліва, паглыбляцца ў яе — больш ніяк. Пачаць бачыць вайну не ў тэлевізары, а ў Дэбальцава, дзе гульню немцаў з украінцамі не ўсім выпаў лёс даглядзець… Бо, як сказана ў тым жа трактаце “Законы вайны”, ёсць жаўнеры жыцця — і ёсць жаўнеры смерці.

«Белорусский партизан»

18 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі