+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Слуцку калектыўна пiсалi да палiтвязняў

Слуцкія грамадскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” сабраліся разам 8 жніўня, каб напісаць лісты да палітзаключаных у турмах.

У наш час вельмі цяжка праявіць інакш чалавечую і грамадскую салідарнасць. Каб не папоўніць турмы новымі зняволенымі застаецца толькі адно – пісаць лісты ў падтрымку.

-2

Усяго падпісаны 33 паштовак. Яшчэ некалькі пажылых людзей з-за вялікай гарачыні падпішуць лісты ў хатніх абставінах.

У сваіх паштоўках случчане пажадалі палітвязням вытрымкі і мужнасці, якія ім вельмі патрэбны ў нялёгкіх турэмных умовах. Таксама пад час напісання лістоў былі агучаны жыццёвыя гісторыі зняволеных, іх “злачынствы” і жорсткія тэрміны зняволення.

-1

Уражвае неадпаведнасць паміж правапарушэннем і несправядлівым пакараннем. Застаецца толькі спадзявацца, што нашы беларускія хлопцы валодаюць такім запасам трываласці, што здолеюць праз ўсё прайсці і ўсё вытрымаць.

Гаворачы слова верша — малітвы Алеся Чобата, няхай бог дасць ім мужнасць стаяць там і за тое, у што яны вераць і дзе павінны. А нам хай божа дасць розум не праспаць у спакоі мужнасць і мужна перанесці спакой.

Зінаіда Цімошак

www.zapraudu.info

 

   

 

9 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам