+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Смалявічах затрыманыя журналісты

Іх не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам і адвялі ў міліцыю.

Сяргей Вазняк, Мікалай Петрушэнка, Вячаслаў Пяшко і Лола Бурыева знаходзяцца цяпер у Смалявіцкім РАУСе.

«Мы нічога не робім і з намі нічога не робяць. Нас, журналістаў, не пусцілі выконваць нашыя прафесійныя абавязкі», — сказаў па тэлефоне Вазняк.

Журналісты прыехалі ў Смалявічы на сустрэчу з дэпутатам райсавета, якая павінна была пачацца аб 11.00. Але калі яны зайшлі ў Дом культуры, да іх накіраваліся чалавек у цывільным і міліцыянты. Забралі пашпарты і сказалі, што гэтага недастаткова для высвятлення асобы. Павезлі ў пастарунак.

«Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі падпалкоўнік Мартысюк Андрэй Мікалаевіч забраў у свой кабінет Лолу Бурыеву з мэтаю правядзення вобшуку і вынятку мабільнага тэлефона для «веркі лічності», — паведаміў журналіст Міхась Янчук.

Крыніца: «Наша Ніва»

24 декабря 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі