+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Смалявічах з’явіцца вуліца Васіля Быкава

28 кастрычніка адбылася чарговая сесія Смалявіцкага райсавета, на якой было прынятае рашэнне пра назвы вуліц і завулкаў мікрараёна індывідуальнай забудовы «Ліпкі».

Шмат якія назвы былі нададзеныя ў гонар знакамітых дзеячоў культуры Беларусі.

Сярод такіх тапонімаў дэпутат Лебядок вылучыў вуліцы Мікалая Гусоўскага, Сымона Манюшкі, Максіма Танка, Івана Мележа, Васіля Быкава, Кандрата Крапівы, Ігната Буйніцкага, Францыска Скарыны, Уладзіміра Мулявіна, Івана Шамякіна, Адама Міцкевіча, Еўфрасінні Полацкай, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Кастуся Каліноўскага, Марка Шагала, Тадэвуша Касцюшкі, Уладзіміра Купрэвіча, Кірылы Тураўскага, Францішка Багушэвіча, Пімена Панчанкі, Міхала Агінскага, Стэфаніі Станюты, Алаізы Пашкевіч.

Сярод іншых найменняў — вуліцы Бэзавая, Беларэчанская, Брэсцкая, Лісіная Горка, Утульная, Майскі і Красавіцкі завулкі.

Ліпкі — гэта новы раён катэджавай забудовы. Смалявічы — горад-спадарожнік сталіцы на паўночны ўсход ад яе.

Крыніца: «Наша ніва»

31 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам