+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У вас ёсць дзве каровы

У той тэорыі “дзвюх кароваў”, гавораць, нешта ад Оруэла. Ну, не ведаю. Але сачыць за мноствам кароваў,  здаецца, прыўкрасна….

Эканамічная мадэль краіны

У вас ёсць дзве каровы. Адна доіць вас, другую — доіце вы. Вы змагаецеся за станоўчае сальда надоеў, а пакуль не атрымоўваецца, разбаўляеце малако пладова-ягадным напоем.

Беларускі рубель

У вас ёсць дзве каровы. Малако не даюць, але пагражаючы размножвацца вам на шчасце. Калі каровы не змяшчаюцца ў хляве, выпіваюць вашае малако, з’ядаюць ваш цукар, нават солі няма, вы звяртаецеся па пазыку да МВФ, абяцаеце надалей стрымліваць эмісію кароваў. Дарэчы, гэта вашая антыкрызісная праграма. На атрыманую пазыку набываеце сабе кароваў яшчэ.

Расія і Беларусь

У вас ёсць прынаджаная свойская карова. На заходнім баку вашага плоту нехта з суседзяў напісаў: «Асцярожна, злы бык». Вам гэта спадабаецца.

Беларусь і Расія

У вас ёсць дзве каровы. Адну – рудую — вы памянялі ў суседа на ежу для другой каровы. Малако другой каровы таксама збываеце суседу, каб на ежу карове хапала.

Насельніцтва, яно ж электарат

У вас ёсть пастух ён жа каўбой. Вы упэўненыя, што пастуха сабе абіраюць каровы большасцю галасоў “му”.

Лібералізацыя

У вас ёсць дзве прыватныя каровы. Вы дазваляеце тым прыватным пасвіцца на любым лузе без (!) пастуха. І без травы.

Інфляцыя

У вас ёсць дзве каровы. Учора яны каштавалі тры рублі і былі вялікія і тлустыя. А сёння каштуюць пяць рублёў і нейкія яны маленькія. Вы глядзіце навіны па тэлевізары і упэўніваецеся, што маленькія за пяць значна лепш тых вялікіх за тры.

Байнэт

У вас добры статак кароваў. Усе даюць ваду. Вам здаецца, што карова шалёная і дае небяспечнае малако, забруджанае афрыканскай чумой.

Беспрацоў’е

У вас ёсць дзве каровы, якія атрымліваюць ад вас сацыяльнае малако за тое, што абедзве лічацца на працы ў калгасе. Даваць малако ад гэтых кароў не патрабуецца.

Апазіцыя

У вас ёсць дзве каровы. Адна карова вельмі вас шкадуе і дае вам частку малака, з таго, што атрымлівае ад другой каровы. Другая карова не дазваляе набліжацца да сябе.

Еўропа і Беларусь

У вас ёсць адна бадлівая карова, апошняя ў сваёй пародзе. Вы зачыняеце яе ў хляве і чакаеце, калі карова стане авечкай. Яна зачыняецца ў хляве і чакае ад вас таго самага. З боку здаецца, абедзьве падобныя на аслоў.

Сацыяльная дзяржава

У вас ёсць карова, яна дае вам малако, за якое вы разлічваецеся з ёй сацыяльным малаком.

Віктар Малішэўскі

16 марта 2012

Коментарии

  • Александр16 марта 2012 #

    улыбнуло … хотя и грустной улыбкой …. для наглядности некоторые пункты стоит отредактировать )

  • Рускоязычный16 марта 2012 #

    А можно дублировать статьи на русском? Хотел почитать, но не стал, ничего не понятно. Хоть я и по национальности Беларус, беларуский язык не знаю и знать не хочу

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі