+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Вільні падтрымалі Каваленку і затрыманых актывістаў ГП

У сталіцы Літвы прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Сёння ў Вільні адбыўся чарговы пікет салідарнасці. Гэтым разам, акрамя традыцыйных плакатаў з партрэтамі Бяляцкага, Статкевіча, Дашкевіча ды іншых, неабыякавыя беларусы прынеслі плакаты з Сяргеем Каваленкай, Андрэям Дзмітрыявым, Міхаілам Пашкевічам ды Ігарам Сімбіровым. Таксама на пікеце луналі бел-чырвона-белым сцягам, а ячшэ раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітычную і грамадзянскую сітуацыю ў Беларусі.

Акцыю арганізавала Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Беларусі (HUB). Так сама ўдзел у пікеце прынялі «Таварыства беларускай мовы» і студэнты ЕГУ.

Пікет «Салідарнасць з Беларуссю» праходзіць у Вільні штомесяц 16-га ў 17:00 на плошчы Vincas kudirka.

belarusianoffice.org

18 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі