+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У якім стане дзіцячыя пляцоўкі Берасця?

Рамонту і мадэрнізацыі патрабуюць дзясяткі дзіцячых пляцовак у мікрараёне Кавалёва ў Берасці.

Большасць аб’ектаў пабудавана няякасна або тэрмін іх эксплуатацыі даўно ўжо скончыўся. З аднаго боку, гэта безыніцыятыўнасць жыхароў шматпавярховікаў, з іншага – нежаданне прадстаўнікоў жыллёва-эксплуатацыйных службаў мяняць сітуацыю. Разам з тым – недахоп грашовых сродкаў.

Грамадзяне скардзяцца, што не толькі дзіцячыя пляцоўкі не ў належным стане, але і часам няма дзе дзецям гуляць:

— Як з мячамі пачнуць бегаць, то адразу крычаць, каб вокны не пабілі, што бялізна вісіць ці другія дзеці спяць.

— Пясочніца ёсць, горкі таксама ёсць. Але нельга сказаць, што ўпарадкаваны двор, што ўсё добрай якасці ці прыгожа пафарбавана.

— Зламаныя арэлі. Пясочак калісьці прывезлі адзін раз напачатку лета, дык дзеці даўным-даўно яго расцягалі. І ўсё, больш нічога няма. На гэтых лаўках толькі алкашы ўвечары збіраюцца — карты, папойкі.

Актывістка кампаніі “Гавары праўду” Ганна Канюс адзначыла, што кожны ЖЭС мусіць адказваць за тую тэрыторыю, на якой ён знаходзіцца. Калі б так насамрэч было, то праблем з дзіцячымі пляцоўкамі не ўзнікала б.

А вось прыклад якаснай дзіцячай пляцоўкі

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


7 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі