Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-261109 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Украіна: няма нічога больш важнага чалавечых жыццяў»

Заява грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў сувязі з надыходзячымі ў Мінску перамовамі Украіна — Еўрапейскі саюз — Мытны саюз

Кампанія «Гавары праўду» вітае ініцыятыву аб правядзенні ў Мінску перагавораў паміж Украінай, Еўрапейскім саюзам і Мытным саюзам.

Мы з трывогай сочым за драматычным развіццём сітуацыі ў двух усходніх абласцях Украіны, шчыра суперажываем брацкаму народу Украіны, жадаем хутчэйшага аднаўлення на ўкраінскай зямлі міру, спакою і законнасці, захавання тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Мы задаволены тым, што ў якасці перамоўнай пляцоўкі з мэтай спынення вайны на ўсходзе Украіны і ўрэгулявання іншых канфліктных пытанняў паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй абраная беларуская зямля. Гэта акалічнасць цалкам знаходзіцца ў рэчышчы палітыкі «адказнага суседства», якую кампанія «Гавары праўду» прапанавала ў якасці асноватворнага прынцыпу знешняй палітыкі Беларусі яшчэ ў 2010 годзе і паслядоўна яго прытрымліваецца.

Ва ўмовах, калі на ўсходзе Украіны льецца кроў, гінуць не толькі воіны, але і мірныя людзі, у тым ліку жанчын, старыя і дзеці, кожны маленькі крок на шляху да міру невымерна вышэй любых палітычных размоў пра маральнае права афіцыйнага Мінска на ролю «міратворца».

Мы будзем рады любому, хай самому малому, поспеху гэтых перамоваў. Спадзяемся, зацікаўленым бакам удасца дамовіцца аб дээскалацыі канфлікту і спыненні вайны.

25 жніўня 2014 года

www.zapraudu.info

26 августа 2014


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку