+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Улады дазволілі «Чарнобыльскі шлях-2012», але з умовамі

Сёння сябры Аргкамітэта па падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляха — 2012» былі выкліканы ў Мінгарвыканкам і азнаемлены з рашэннем гарадскіх уладаў.

Вось як пракаментаваў вынікі сённяшняй сустрэчы старшыня Аргкамітэта Юрый Хадыка для сайта «Гавары праўду»:

— Фармальна ўлады далі нам дазвол на правядзенне гэтага мерапрыемства, але адмовілі нам у шэсці па крайняй правай паласе дарогі, а мы прасілі ўзгадніць гэты момант дзеля забеспячэння бяспекі дарожнага руху і ўдзельнікаў шэсця. Па-другое, нам не далі аніякіх гарантый таго, што нашу гукаўзмацняльную апаратуру не канфіскуюць да таго моманту, пакуль яна не будзе дастаўлена на месца правядзення жалобнага мітынгу на плошчы Бангалор.

Я лічу, што ўлады такім чынам працягваюць здеквацца з грамадзянскіх пачуццяў людзей. Між іншым, пад час сустрэчы нас фатаграфаваў нейкі чалавек у міліцэйскай форме, рабіў гэта адкрыта, без сораму.

Таму я не падпісаў даведку аб правядзенні з намі прафілактычнай бяседы, якая налічвала аж 12 пунктаў.

zapraudu.info

20 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку