Мінск: улады прыслухаліся да прапаноў “Гавары праўду”
Як раней распавядаў сайт “Гавары праўду”, мінскія актывісты заняліся праблемамі Лошыцкага парку. Зрабілі шмат заўваг мясцовым уладам і прапанавалі некалькі ідэй наконт добраўпардкавання тэрыторыі парка і гістарычных будынкаў у Лошыцкім парку.
На жаль, з усіх прапаноў і заўваг, мінскія ўлады прыслухаліся толькі да адной.
— Мы звярталіся і да дэпутата Мінгарсавета, і да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, і ў адміністрацыю горада з рознымі прапановамі і заўвагамі. Звярталі ўвагу на дрэнны стан гістарычных будынкаў у парку, і на брудную раку, і на незадавальняючаю працу ў галіне прадастаўлення паслуг. Пасля сустрэч і перапісак з чыноўнікамі атрымалася маленькая перамога — тэнісныя корты і іншыя спартыўныя пляцоўкі будуць перададзены ад “Зеленбуда” да “Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай працы Ленінскага раена г. Мінска” і там будзе арганізаваны пракат спартыўнага інвентара. Гэтага мы намагаліся не адзін месяц, і нарэшце Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, якое здаецца было навідавоку. Што тычыцца астатніх прапаноў “Гавары праўду», мы і далей будзем працаваць над гэтым пытаннем, — пракаментаваў каардынатар “Гавары праўду” ў Мінску Юрый Салодкі.
zapraudu.info
1 сентября 2013
Теги: Говори правду, Минск
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.
Часлаў Віцебскі5 сентября 2013 #
Віньшуем Юрася Салодкага з гэтай перамогай бюракратаў!