+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Улады Рэчыцы не дазволілі пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 16-00 да 18-00 каля Гарадскога Дома культуры  ў Рэчыцы не адбудзецца.

Адказ за подпісам першага намесніка старшыні райвыканкама В.Атаманчука  атрымалі заяўнікі на правязенне пікета салідарнасці з палітвязнямі — В. Пуціцкі  і  А. Шабетнік.

У лісце гаворыцца, што ў горадзе існуе вызначанае для масавых мерапрыемстваў месца, якім з’яўляецца асфальтаваная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку «Перамога», дзе амаль заўсёды бязлюдна. Па-другое,  заяўку на пікет,  сцвярджаецца у лісце райвыканкама, падалі позна.

Трэба таксама адзначыць, што заяўка падавалася ў райвыканкам на беларускай мове, а вось адказ заяўнікі атрымалі на рускай. Напэўна, работнікі райвыканкама не ведаюць, што на якой мове падавалася заява, на той і адказ даваць трэба. А можа яны проста не ведаюць беларускай мовы, якая, між іншым, з’яўляецца ў нашай краіне дзяржаўнай?

2 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам