+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімер Някляеў марыць сядзець у замку

Как собираются провести лето известные белорусы? Какой вид отдыха предпочитают общественные активисты и писатели?

Уладзімер Някляеў: «Мару сядзець у Крэўскім замку і дапісваць тое, што як дакор ляжыць на пісьменным стале»

– У адпачынку я не быў з 2010 года і гэтым разам таксама ніякага адпачынку не планую. На ўсё лета грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» запланавала шэраг лакальных акцый, – дзеліцца лідар «Гавары праўду!» з карэспандэнтам «Салідарнасці». – Прычым, не толькі на лета, але і на восень.

Таксама ёсць «Народны рэферэндум». Апроч таго наша кампанія бярэ ўдзел у працэдуры вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. У планах на лета шэраг культурных мерапрыемстваў. Так што пра адпачынак можна толькі марыць, хоць і вельмі хацелася б яго правесці ў родным Крэве. Я б сядзеў у замку і дапісваў тое, што зараз як дакор ляжыць на пісьменным стале.

Таццяна Равяка: «Мая мара – гэта мора!»

– Вельмі люблю мора. I, наколькі дазваляюць фінансы і час, стараюся з’ездзіць да яго хаця б раз на год (хоць і не заўсёды атрымліваецца), – распавяла кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Равяка. – У гэтым годзе дакладна не атрымаецца. У мяне з’явілася ўнучка, таму мой статус бабулі вымагае застацца на месцы і займацца бабулінымі клопатамі. Да таго ж у маёй дачкі з’явілася і лецішча, якое таксама вымагае часу і высілкаў.

Так што ў гэтым годзе ёсць надзея давесці да ладу лецішча і правесці на ім адпачынак, які хутчэй за ўсё будзе ўвосень. А мара, на тое яна і мара, каб свяціла як зорка, хоць і на наступны год.

Уладзімер Арлоў: «Хачу папрацаваць над кнігай на роднай Полаччыне»

– Думаю, што ўлетку на першым месцы для мяне будзе праца над новай кнігай, пра якую не скажу больш нічога, пакуль не пастаўлю апошнюю кропку, – кажа пісьменнік. – Але ж спадзяюся, што атрымаецца папрацаваць над кнігай на радзіме, на Полаччыне. Можа быць, нават на беразе майго любімага возера Люхава.

Павел Виноградов «Летом я займусь борьбой с различными чудовищами»

– Предполагаю, что этим летом большую часть времени я проведу в Минске, – рассказал «Салідарнасці» активист «Zмены» Павел Виноградов. – Наконец-таки купил себе компьютер, и в ближайшее время планирую серьезно взяться за видеоигры.

Павел не исключает, что летом, возможно, придется «погостить» на очередных «сутках».

– Лето длинное и приключиться может всякое. В самое же ближайшее время буду занят уничтожением альтернативных фашистов в игре Wolfenstein. После займусь борьбой с различными чудовищами в иных реальностях, – подытожил собеседник.

«Солидарность»

10 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі