+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: «19 снежня я абавязкова пайду на Плошчу!»

6 снежня Уладзімір Някляеў, экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду, быў выкліканы ў пракуратуру Ленінскага раёна г. Мінска. Радыё Свабода пацікавілася, з чым звязаны выклік?

— З тым, каб адмяніць адтэрміноўку прысуду. Мне было афіцыйна, з прад’яўленнем запалахваючай паперы, заяўлена, што мяне пасадзяць, калі я буду дапускаць парушэнні ўстаноўленых для мяне, як для злачынцы, паводзінаў.

— Якія маюцца на ўвазе парушэнні?

— Да прыкладу, мае паездка на Дзяды ў Крэва. На маю малую радзіму, на магілы маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Такога, каб каралі за ўшанаванне памяці продкаў, яшчэ не было ў Беларусі. Думаю, дзяды ў трунах перавярнуліся.

Я спытаў пракурора: чаму яго хвалюе паездка Някляева ў Крэва і не хвалюе паездка Лукашэнкі ў Маскву? Чаму яго, як пракурора і грамадзяніна, не хвалюе тое, што народ абкрадзены? Што краіна пачала прадавацца з малатка і хутка ў нас не застанецца нічога, апроч магіл? Што праз продаж народнай маёмасці абкрадваемся ўжо не толькі мы, але і нашы дзеці і ўнукі! Што яны скажуць некалі пра нас на нашых магілах? Ці захочуць яны ўвогуле прыйсці на іх, «парушаючы ўстаноўленыя правілы паводзінаў»? А калі захочуць, дык ці не для таго, каб плюнуць?..

— Ці не можа быць звязаны выклік у пракуратуру з тым, што набліжаецца 19 снежня?

— Наўпрост. Год таму гэтаксама выклікалі…

Я адмовіўся падпісваць іх паперу, cказаўшы пракурору, што прысуд мне вынесены незаконна, што я вольны ў сваіх дзеяннях. Спытаў: «Два кандыдаты ў прэзідэнты ў турме, з трэцім вы размаўляеце, як з крымінальнікам, і, як юрыст, пачуваеце сябе нармальна?..» Не атрымаў адказу. Маўляў: «Вы ж усё разумееце».

Мне абрыдла гэтае іхняе: «Вы ж разумееце…» Не разумею! Вызваляйеце ні ў чым не вінаватых людзей, калі хочаце, каб вас зразумелі!

— Але пакуль некага вызваляць, вас могуць зняволіць.

— Могуць. Як любога і кожнага. Таму і нельга ім паддавацца. Ці мы сёння выстаім, ці ляжам. І ўжо наўрад ці ўстанем.

— На Плошчу Вы пойдзеце?

-19 снежня я абавязкова пайду на Плошчу. Да якой не далі мне дайсці год таму. Нават ва ўстаноўленых імі “правілах паводзінаў” не напісана, што я не магу ў маім горадзе ў любы дзень быць там, дзе захачу.

6 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета