+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў аб працаўладкаваннi былых чальцоў ураду i Нацбанку

Ва ўсіх СМІ (як дзяржаўных, гэтак і назалежных) — інфармацыя пра тое, што адпраўленыя ў адстаўку прэм’ер-міністр Мясніковіч, віцэ-прэм’ер Пракаповіч і старшыня Нацбанка Ермакова тут жа рашэннем Лукашэнкі працаўладкаваныя.

10409020_822152477848036_3159139400946563951_n

Ермакова і Пракаповіч — старшынямі назіральных саветаў двух банкаў, а Мясніковіч — старшынёй Савета Рэспублікі.

Бог з імі, тымі банкамі, хаця і ў іх старшыня назіральнага савета — пасада выбарная. Паводле Статуту. Што ж да Савета Рэспублікі, дык ягоны старшыня — пасада выбарная паводле Канстытуцыі. “Артыкул 96. Савет Рэспублікі выбірае са свайго складу Старшыню Савета Рэспублікі і яго намесніка”.

Савет Рэспублікі збіраўся і за Мясніковіча прагаласаваў? Не. Але каму яно да галавы… Ясна, што збярэцца і прагаласуе. Не дурней жа Мясніковіч за Рубінава…

Хоць хто яго ведае. «Еще, ребята, будет штурм, Еще послужат вам мозги…” — 20 гадоў таму паабяцаў Рубінаў.

За 20 гадоў бяспраўя з’явілася гэткая звычка да дэкрэтаў, указаў, самаўпраўства, што ўжо не толькі ўлада, але і грамадства не звяртае ніякай увагі на тое, што напісана ў кніжачцы з назвай “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.

Ну, ці мала ўсялякіх кніжачак. Напрыклад, кніга таго ж Рубінава «Вот она, наша жизнь» з даўнім вершам “Виражи”:

…Через все этажи
Прогнивает режим,
Опускаясь все ниже и ниже.

Но держи — не держи,
Время точит ножи,
И развязка все ближе и ближе!..

Прарочы верш! Талент, як кажуць, не прап’еш. І не пратрэш на парламенцкіх сесіях. Так што, можа, не толькі Рубінаву, але і Мясніковічу ў Савеце Рэспублікі што-небудзь такое прымроіцца. Ну, калі яго абяруць…

Уладзімір Някляеў, www.zapraudu.info

 

28 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі