+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Бураўкін i Барадулін для мяне — гэта дзве найбольшыя страты пасля Васіля Быкава

30 лістапада — паўгода, як не стала паэта Генадзя Бураўкіна. Ён адышоў у лепшы свет следам за Рыгорам Барадуліным.

Для мяне гэта — дзве найбольшыя, найбалючыя страты пасля страты Васіля Быкава…

Нядаўна спадарыня Юля, жонка (ніяк не прызвычаюся да таго, што ўдава) Генадзя Бураўкіна, знайшла ў ягоным архіве верш, прысвечаны Украіне. І па тым, як напісаны, і па тым, як надрукаваны, відаць, што верш даўні, але адчуйце, як ён чытаецца сёння…

У адчаі ў цяжкую хвіліну,
Праклінаючы здраду без меж,
Я гукаю цябе,
Украіну,
Як надзеі апошні рубеж.

У бяссільнай сляпой паняверцы
На параду тваю
І на суд
Я сваё беларускае сэрца
Праз гады і разлукі нясу.

Перад божай бязлітаснай карай
Над глухою сцяною прысад
Ды высокіх тваіх ясакараў
Узнімаю стамлёны пагляд.

Недарэмна ж я верыў няспынна,
Што,
Пакуль не здзічэла зямля,
Ты суцешыш мяне,
Украіна −
Незабытая песня мая…

1401927_804318762964741_4424301809900318826_o

Ул. Някляеў

www.zapraudu.info

 

30 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі