+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: “Добрая праца Лукашэнкі і Амельчанкі”

Арышт Івана Амельчанкі, які пры падтрымцы «Zмены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» спрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты парламента, лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў пры сустрэчы з кіраўніком дэлегацыі БДІПЧ АБСЕ доктарам Армінам Рабітчам назваў не толькі грубым парушэнем выбарчага кодэксу, але і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой кожны грамадзянін Беларусі мае правы выбіраць і быць абраным у парламент краіны. Незаконна арыштаваўшы Івана Амельчанку, беларускія ўлады пазбавілі яго выбарчага права, і калі яно не будзе вернутае, то ўжо толькі па гэтай прычыне выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі нельга будзе лічыць свабоднымі і справядлівымі — і яны не могуць быць прызнаныя.

— Уладзімір Пракопавіч, але ж улады кажуць, што Іван Амельчанка з падачы кампаніі “Гавары праўду” агучыў несур’ёзную перадвыбарную праграму.

— У чым прадвыбарная праграма Амельчанкі несур’ёзная? Ён упершыню ў гісторыі савецкай і паслясавецкай Беларусі назваў праўдзівую прычыну, па якой усе кандыдаты шчэмяцца ў дэпутаты. Зусім не дя таго, каб служыць народу, дзеля шчасця якога яны прымаюць законы кшталту “болей за трох не збірацца”. Амельчанка заявіў, што хоча стаць дэпутатам, бо гэта вельмі добрая праца. Заробак вышэй сярэдняга, кватэра, машына… І нічога не трэба рабіць, толькі націскаць на патрэбныя кнопкі. Сінекура.

Што гэта менавіта так, лічыць не толькі Амельчанка, але і Лукашэнка. Іначай кіраўнік краіны не раздаваў бы  дэпутацкія мандаты як бонусы і прэміі. Дык чаму ў Лукашэнкі гэта сур’ёзна, а ў Амельчанкі — не? Больш за тое: падлягае арышту, суду, зняволенню…

— Амельчанка, сцвярджалі на судзе, збіраўся наладзіць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

— Івана Амельчанку, які збіраўся балатавацца па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108, арыштавалі па дарозе ў акруговую камісію на рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы, некалькі сяброў якой чакалі яго… Гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства? Тады як увогуле праводзіць перадвыбарную кампанію, выбары?.. Так, як збіраецца правесці іх рэжым? Ціха размеркаваць парламенцкія месцы як бонусы, преміі, сінекуры?

— Ці мелі іншыя кандыдаты ў дэпутаты парламента, якіх падтрымлівае кампанія “Гавары праўду”, нейкія перашкоды з боку ўлады?

— Так. І найперш кандыдаты з рэгіэнаў. Яны прыходзяць да нас, тэлефануюць, паведамляюць пра гэта штодня. Ідзе ціск на іх саміх, на іх родных, на сяброў ініцыятыўных груп, многія з якіх пад ціскам адзываюць свае подпісы. Гэтак сталася з Валерыем Каранкевічам, які збіраецца балатавацца па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83. Тое самае спрабавалі зрабіць з Аксанай Закрэўскай  (магілёўская прамысловая № 87) ды іншымі. Мы нават вырашылі ўсіх кандыдатаў у дэпутаты, якіх падтрымліваем, сабраць на нараду, каб вырашыць, як у такіх умовах дзейнічаць.

На словах Лукашэнка абяцае (як, зрэшты, і перад прэзідэнцкімі выбарамі абяцаў): парламенцкія выбары будуць такімі справядлівымі, што ўсе на свеце назіральнікі проста змушыныя будуць іх прызнаць. На справе ж рэжым ад пачатку паказвае, што яму напляваць на тое, будуць выбары празнаныя легітымнымі, ці не. Сам Лукашэнка нелігітымны ад 20 ліпеня 1999 года, але гэта ніяк яму не замінае — і ён не збіраецца па добрай волі пакідаць сваю добрую працу. Значна лепшую за тую, на якую сабраўся пайсці, а прыйшоў у каталажку на Акрэсціна, Іван Амельчанка.

 

19 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі