+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Грамадства не асабліва цікавіцца лёсам гістарычных сімвалаў

2BF0ED76-DC6D-44C9-A444-175BBE2FB357_w640_r1_s_cx0_cy88_cw0

Беларускае грамадства ў сённяшнім стане не асабліва цікавіцца лёсам гістарычных беларускіх сімвалаў, такіх як герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, — лічыць паэт, кіраўнік грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

Пра гэта ён сказаў, выступаючы на «круглым стале» ў Менску, які адбыўся ў офісе «Гавары праўду» 14 траўня і быў прысвечаны ролі беларускай нацыянальнай сімволікі ў гісторыі краіны.

Але цяперашняя апатычнасць грамдства не азначае, што пара спыніць спрэчкі па пытанні гістарычных беларускіх сімвалаў і прызнаць «статус кво»:

—  Тое, што час замуціўся, што страчаныя арыенціры, вінаватыя не беларусы і не народ. Вінаватыя тыя, хто з іх лепіць як бы не беларусаў і як бы па-сутнасці не народ. Бо людзі, якія гатовыя схапіцца ці за Карту паляка, ці за расейскі пашпарт абы тут не жыць і вырвацца адсюль як з-пад акупацыі, не падпадаюць пад вызначэнне нацыі і народа.

Някляеў лічыць, што, нягледзячы на ўсе неспрыяльныя абставіны, трэба ўжо зараз, не чакаючы палітычных зменаў, працаваць з людзьмі і даводзіць, што ў іх ёсць гісторыя, у іх ёсць годнасць і гэтыя самыя сімвалы, якія сёння зневажаюцца.

Крыніца: «Радыё Рацыя»

16 мая 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі