+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў і актывісты «Гавары праўду» ушанавалі памяць Васіля Быкава (фота)

Сёння, 19 чэрвеня, у Васіля Уладзіміравіча Быкава дзень нараджэння. Калі б ён заставаўся з намі, яму б споўнілася 88 гадоў.

Пісаць аб тым, што ён асабіста і яго творы зрабілі для духоўнага адраджэння Беларусі, можна бясконца. Ды й пра гэта і так напісана ўжо зашмат. Яго ўплыў прызнаюць не толькі ў беларускім грамадстве, але і ў міжнароднай супольнасці. Часта Быкава называюць «сумленнем беларускай нацыі».

Ушанаваць памяць народнага пісьменніка, аддаць яму даніну глыбокай і шчырай павагі на Усходнія могілкі сталіцы прыехалі сёння і актывісты грамадскай кампаніі «Гавары праўду» на чале з яе лідарам Уладзімірам Някляевым.

Каля магілы пісьменніка мы сустрэлі Васілія Леонава з жонкай, ён таксама прыйшоў да Быкава, каб сімвалічна павіншаваць са Святам нараджэння.

Неўзабаве далучыўся да нашай кампаніі і вядомы беларускі паэт Сяргей Законнікаў.

Пакуль Някляеў і Законнікаў успаміналі розныя эпізоды са свайго жыцця, звязаныя з Васілём Уладзіміравічам, маю ўвагу прыцягнуў просты шкляны слоік з кветкамі, паверхня якога была ўпрыгожана самаробнай бел-чырвона-белай стужкай-арнаментам.

— Вось гэта сапраўдная любоў да пісьменніка, бачна, што ад самога сэрца. Нічога лішняга, але абсалютна шчыра і прыгожа, — сказаў Някляеў, убачыўшы слоік.

А людзі падыходзілі і падыходзілі: з кветкамі, знічкамі. Дзве жанчыны падышлі да нас, пазнаўшы Някляева і Законнікава, пачалася размова, з якой высветлілася, што гэта менавіты яны так элегантна ўпрыгожылі той слоік.

 Някляеў запытаў у адной з іх, Ларысы Жбанавай, як яна прадставілася нам:

— Ларыса, а вось што для вас асабіста Быкаў?

— Ды я яго проста асабіста люблю, перачытваю яго творы, з сяброўкай амаль кожны месяц наведваем магілу Васіля Уладзіміравіча, — адказала жанчына. — Я паважаю Быкава не толькі як выдатнейшага пісьменніка, але і як мужную асобу, як сапраўды годнага чалавека.

Бавіла вока і тое, што да Быкава прыходзілі і маладыя людзі.

Але не было ніводнага букета ці вянка ад афіцыйных устаноў, напэўна не было загаду зверху, таму ніхто з чыноўнікаў і не прыйшоў наведаць сусветна вядомага суайчынніка, бо яны, відаць, любяць толькі па ўказцы.

А вось які адказ атрымаў Уладзімір Някляеў з Мінгарвыканкама на зварот 36000 мінчукоў аб наданне новай станцыі метро імя Васіля Быкава.

Ну, дзякуй, што хоць «у спіс уключылі»! Але, увогуле, сорамна, «спадары». Вас забудуць, а Васіль Уладзіміравіч застанецца ў народнай памяці назаўжды.

А таму з Днём Нараджэння, Васіль Уладзіміравіч!

Юрый Ганчар, zapraudu.info

19 июня 2012

Коментарии

  • Живсвет19 июня 2012 #

    Да вы што, шановнае спадарства, жыды беларуских книжак не чытаюць и хто таки В. У. Быкау не ведаюць. Да и на што им гэта ведаць? Грошай на гэтым не нагэшефцишь. У них там, где у иншых сумленне, вялики гаршок грошай — дзерма дзябла. Таму и тяжка им жыць сярод нас и няма часу на добрыя справы. Варьяты… А вам, людзи добрыя, дзякуй за тое, што не забываеце и шануеце вяликих сыноу бацкаучшыны!

  • Оксана19 июня 2012 #

    А кто жиды?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ