+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Лукашэнка зруйнаваў беларускую культуру і на руінах збудаваў фальшывы брыльянт

«Ліхія 90-я прынеслі ў літаратурны асяродак заняпад і хаос, у тыя гады «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» паграз у нацыяналізме і палітычных інтрыгах», – заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з сябрамі Саюзу пісьменнікаў беларусі. Паэт Уладзімір Някляеў на просьбу «Беларускага партызана» адказвае на закіды прэзідэнта на адрас беларускай літаратуры і «свядомых пісьменнікаў».

— Ліхія 90-ыя прынеслі нам Лукашэнку.

Тое, што сказаў Лукашэнка сёння, ён паўтарае апошнія гады пятнаццаць, з тых самых ліхіх 90-ых. Кажа, як заведзены, што беларуская літаратура ніякая, што беларуская літаратура нічога не можа стварыць.

І прычына, першапрычына – у маргінальнасці гэтага чалавека. Ён думае, што ведае, што такое культура – гэта калі спяваюць і танцуюць. Усё, што па-за межамі таго – непрымальнае, варожае і непатрэбнае.

Ёсць і другая, палітычная, прычына. У ліхія 90-ыя гады Лукашэнка рэальна марыў прыехаць рускім чалавекам у рускі Крэмль. Тады ён рабіў усе высілкі, каб пазбавіцца не толькі беларускай літаратуры – усяго беларускага. Ён ездзіў у Маскву, дзе падпісаў з Ельцыным дамову пра Саюзную дзяржаву. Чубайс растлумачыў Ельцыну сутнасць падпісаных дамоў, а прыход Пуціна разарваў усе гэтыя дамовы. Тады Саюз пісьменнікаў, які ўзначальваў менавіта я, выступіў з катэгарычнай заявай супраць стварэння «Саюзнай дзяржавы»…

Да гэтага моманту ў Лукашэнкі няма нікякіх згадак пра суверэнітэт ці незалежнасць. А вось калі правалілася гэтая ідэя (не Саюз пісьменнікаў таму віной – проста ў Расіі змянілася палітычная сітуацыя), тады Лукашэнка стаў «незалежнікам». Ён хацеў ператварыць Саюз пісьменнікаў у ідэалагічную абслугу – не выйшла. Але затаіў нянавісць да пісьменнікаў з-за таго, што літаратары адмовіліся стаць ягонай ідэалагічнай абслугай.

Першым ліатаратарам, якога б хацеў бачыць Лукашэнка ў ролі ідэалагічнай абслугі, быў Васіль Быкаў; Быкаў, вядома, катэгарычна адмовіўся. Канфлікт абвастрыўся, з-за чаго Васіль Быкаў і вымушаны быў з’ехаць за мяжу. Другім літаратарам, каго б Лукашэннка хацеў бачыць у ролі ідэалагічнай абслугі, быў Уладзімір Някляеў. Някляеў не пагадзіўся і вымушаны быў з’ехаць за мяжу.

Прайшоў час, але зацятая варожасць да беларускіх ліатаратараў у яго засталася, і ён перанёс яе ўвогуле на беларускую літаратуру. Беларуская літаратура сталася аб’ектам, варожым Лукашэнку па сутнасці, зместу і па форме.

Тады ж, у ліхія 90-ыя гады, Лукашэнка зрабіў першую спробу займець свой пісьменніцкі саюз. Але тады літаратары выступілі за адзінства Саюза пісьменікаў. Пазней, калі прыйшоў генерал Чаргінец, удалося зрабіць свой саюз – чэсны, правільны. Які аб’яднаў у сваіх шэрагах людзей, што прапануюць замяніць у школьных праграмах сапраўдных пісьменнікаў на людзей, якія не маюць ніякага дачынення да сапраўднай літаратуры.

Падсумоўваючы, скажу: гэта Лукашэнка нанёс непапраўную шкоду беларускай літаратуры, беларускай культуры, а ніяк не неадварот.

— Лукашэнка сказаў: «Да гэтага часу так званыя «свядомыя пiсьменнiкi» (нацыяналістычна настроеныя пісьменнікі – ІФ), размяняў талент на замежныя гранты, у сваіх опусах паліваюць брудам нашу краіну, абражаюць уласны народ і падбухторваюць моладзь да бессэнсоўным бунту». Чым можна адказаць на гэтае, і ці трэба адказваць?

— Гэта ён наўпрост сказаў пра мяне. Гэта звыклая для Лукашэнкі мана. Ніхто народ і краіну ў сваіх творах брудам не палівае. А тое, што ў літаратуры ёсць творы, у якіх даецца негатыўная ацэнка Лукашэнку як кіраўніку дзяржавы, – гэта ёсць, і гэта справядлівая ацэнка.

Лукашэнка нібыта пабудаваў Нацыянальную бібліятэку для кніг. Але збудаваў яе на руінах беларушчыны. Лукашэнка зруйнаваў беларускую культуру,  зруйнаваў беларускую літаратуру – і на руінах збудаваў брыяльнт. Фальшывы брыльянт.

«Беларускі партызан»

30 октября 2011

Коментарии

  • SVArod1 апреля 2012 #

    при написании подобных статей попрошу не забывать делать вставки типа: по моему мнению президент не понимает, что такое культура и т.п. А то очень сильно попахивает навязыванием своего мнения и чистку мозгов. полный бред не основанный ни на одном факте.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета