+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў на саміце «Усходняга партнэрства» ў Варшаве (абнаўляецца)

У межах саміту «Усходняга партнерства», які распачаўся сёння ў Варшаве», у экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева запланаваны шэраг мерапрыемстваў і сустрэч. Наш сайт будзе асвятляць усе падзеі ў аператыўным рэжыме.

“З дыктатурай можна размаўляць толькі на мове, ёй зразумелай”

Някляеў каментуе сустрэчу з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і камісарам Рады Еўропы па правах чалавека Томасам Хаммарбергам

– Канечне, у сферы правоў чалавека не бывае так, што сустрэліся, абмеркавалі – і ўсё вырашалася. Гэткія сустрэчы – гэта папяровы шлях, шлях прынятых рашэнняў, шлях прапаноў і дамоўленасцяў.

Відавочна, Еўропа занепакоена тымі пераменамі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі: размова з дыктатурай на мове дэмакратыі плёну не дала. І пра тое, як выглядаюць перамены на Беларусі, расказалі прысутныя на сустрэчы сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава і жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

Тое, што адбываецца сёння з імі, са Змітром Дашкевічам, з іншымі палітвязнямі, тое, як ламаюць іх жыцці, жыцці іх родных, жыцці ўсіх беларусаў, якія і на волі не могуць сябе адчуваць спакойна, – усё гэта факты, якія робяць размову пра правы чалавека ў Беларусі развагамі.

І выглядае, што развагі гэтыя Еўропе ўжо надакучылі. Таму абмяркоўвалася, што Камісія па правах чалавека будзе шукаць падтрымкі ў іншых інстытуцыях – інстытуцыях эканамічных. Бо з дыктатурай можна размаўляць толькі на мове, ёй зразумелай. А на сённяшні дзень яна разумее толькі аргументы эканамічных санкцый.

“Прадстаўнікі ўлады распісаліся ў сваёй немачы”

Сённяшні традыцыйны “Някляеў-анлайн” адбыўся без самаго Уладзіміра Пракопавіча. Субяседнікам запрошаннага на размову старшыні Аргкамітэту Народнага схода Віктара Івашкевіча быў намеснік Некляева Аляксандр Федута. Аднак, Някляев выйшаў на сувязь з Мінскам з Варшавы. Вось, што ён сказаў:

– Нажаль, нікога з афіцыйных прадстаўнікоў улады я тут няўбачыў. Такім чынам, яна распісаліся ў сваёй немачы, бо не выканала ніводнай умовы, якія паставіў перад ей Еўразвяз: засталіся палітзняволеныя, нічога не зроблена са зменамі ў Выбарчы кодэкс і гэтак далей.

Вельмі шкада, таму што сустрэчы з вядучымі еўрапейскімі палітыкамі змаглі б прынесці Беларусі, яе эканоміке, народу значныя прэферэнцыі. І гэта сталася б істотным крокам да паляпшэння стасункаў з аб’яднанай Еўропай. Такім чынам мы, прадстаўнікі беларускай апазіцыі, сталі суб’ектам міжнароднай палітыкі, прадстаўнікамі Беларусі ў Еўропе.

Я ужо казаў раней, што ў нас адбыліся сустрэчы з Радаславам Сікорскім, міністрам замежных спраў Польшчы, а неўзабаве адбудуцца сустрэчы з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, а ў вечары – з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Усе яны вельмі занепакоены тым, што адбываецца зараз з правамі чалавека на Беларусі, з тым, што за кратамі застаюцца Саннікаў, Дашкевіч, Ус, Статкевіч ды іншыя палітвязнямі.

У састаў нашай дэлегацыі уваходзяць, апроч мяне, спадары Лябедзька, Калякін, Костусеў, жонка Мікалая Статкевіча спадарыня Адамовіч, сястра Андрэя Саннікава Вольга Багданава. А што тычыцца таго, буду я вяртацца ў Беларусь ці не, то адкажу так: абавязкова буду, бо не лічу сябе вінаватым. Да скорай сустрэчы!

“Не заўсёды самы кароткі шлях ёсць самым эфектыўным

Някляеў пра сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, прэзідэнтам Рады Еўразвязу Германам ван Ромпэем, канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель:

– Натуральна, лейт-матывам гэтых сустрэч былі два асноўных кірункі: палітвязні і шляхі вырашэння той эканамічнай і палітычнай сітуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь.

Тое, што палітвязні павінны быць вызвалены і рэабілітаваны тэрмінова і безумоўна, – у гэтым салідарныя былі ўсе.

Што да выхаду з таго крызісу, дзе сённяшняя Беларусь знаходзіцца, – то пакуль нашы заходнія сябры не прыйшлі да адзінага меркавання. Многія лічаць, што гэта кепска, маўляў, пазіцыя павінна быць адназначнай і зводзіцца да жорсткіх мер эканамічнага ціску.

Але я лічу, палітыка – гэта магчымасць выкарыстання ўсіх магчымасцяў. І не заўсёды самы кароткі шлях ёсць самым эфектыўным.

Прэм’ер-міністр прапанаваў пакет па стратэгічнай дапамозе Беларусі ў працэсе пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі . І гэта, на мой погляд, можа спрацаваць эфектыўна.

Трэба толькі разумець адно: гэта не ёсць дапамога рэжыму. Гэтаксама і не ёсць наўпроставай дапамогай апазіцыі. Гэта дапамога Беларусі , дапамога народу ў стварэнні новай еўрапейскай будучай Беларусі.

Тыя самыя матывы гучалі і на сустрэчы з канцлерам Нямеччыны спадарыняй Меркель. Якая таксама была катэгарычнай у сваёй пазіцыі па палітзняволеным. Пра гэта яна выказвалася нават больш жорстка, чым выказваліся ўдзельнікі папярэдняй сустрэчы. Яна сказала: “Хоць я ўжо і забылася, што такое несвабода і як можна ў ёй існаваць, але я ведаю, што такое каштоўнасць чалавечага жыцця, якая заключаецца найперш у свабодзе”. І гэта каштоўна, што Нямеччына, паводле яе, застаецца нязменнай у сваёй такой пазіцыі.

29 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ