+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў павіншаваў стыпендыятку прэміі імя Міхася Стральцова Марыну Тайберман

11 снежня ў офісе кампаніі «Гавары праўду» адбылася сустрэча Уладзіміра Някляева з сёлетнім пераможцам конкурсу літаратурных эсэ і стэпендіяткай прэміі імя Міхася Стральцова Марынай Тайберман.

Стыпендыя заснавана ў 2010 годзе для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітета (г. Вільнюс) Уладзімірам Някляевым. Марына стала трэцяй пераможцай з моманту яе прысуджэння. Яна навучаецца на 4-ым курсе ЕГУ па спецыяльнасці «Візуальны дызайн і медыа».

Тэма конкурсных эсэ штогод адна -«Люблю Беларусь», — распавёў адзін з сяброў судзейскай калегіі прэміі імя Міхася Стральцова Аляксандр Фядута. — Для нас галоўнае, каб маладыя людзі ў сваіх разважаннях давалі прыклад астатнім маладзёнам, як нам усім, я маю на ўвазе нас — беларусаў, як трэба любіць Радзіму і што можна зрабіць дзеля таго,каб яна заняла годнае месца ў сям’і еўрапейскіх народаў. Сёлета фінал конкурсу было адабрана восемь эсэ. Прычым узровень іх быў вельмі сур’ёзны, але эсэ Марыны, безумоўна, ўразіла адначасова і глыбінёй думкі, і лёгкасцю стылю.

«Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»? — назва Марынінага эсэ, дзе пад «ладдзей роспачы» маецца на ўвазе, па словах самой аўтаркі, наша Беларусь.

З самага пачатку свайго твору дзяўчына задаецца «вечнымі пытаннямі»:»У свой час я ненавідзела вяртацца ў Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы па пачатку сваю вучобу як праект ўцёкаў — хоць на яе час —  ад прыгнятаючай мяне рэальнасці, я задавалася адным толькі пытаннем. Чаму?

Чаму Беларусь наогул існуе, калі яе ідэнтычнасць, сама беларускасць як якасць разбурана да асноў. Ці існуе яно, гэтае ўсведамленне сябе беларусам не толькі на словах, і як жа яно ў такім выпадку рэалізуецца. Не праз рэлігію, не праз дзяржаўнасць, не праз мову, ды і нават не праз культуру і традыцыю — а праз што? Чаму мы і хто мы?»

Аднак адказ Марыны ўражвае: «Мая гіпотэза можа здацца занадта рамантычнай, але я паспрабую даць пашыраную аргументацыю тым пачуццям, якія напоўнілі мяне са знаходжаннем майго асабістага адказу. И гэты адказ — каханне«.

Насамрэч, — сказаў пад час сённяшняй сустрэчы Уладзімір Някляеў. — Каханне тое, што яшчэ ўтрымлівае нашу беларускую супольнасць разам, утрымлівае на гэтай зямельцы, тое, што натхняе, што надае моц і веру. 

Пад канец сустрэчы Някляеў падараваў Марыне сваю кніжку выбраных твораў. Таксама папрасіў Марыну перадаць вершаваны зборнік «КОН» яе сяброўцы, Стэфаніі, якая па выніках конкурсу, заняла другое месца.

 

Юрый Ганчар, zapraudu.info 

11 декабря 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета