+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: “РУХ НАРОДА НЕ ПЕРАКРЫЦЬ НІКОМУ!”

Учора Майдан маршам мільёнаў і магутным мітынгам на плошчы Незалежнасці прадэманстраваў афіцайнай украінскмй уладзе сілу народа — сёння ўлада вырашыла ў адказ прэдэманстраваць сваю.

Выглядае на тое, што яна выбірае найгоршы сцэнар развіцця падзей: сілавы.

На хрэшчыціку

Сёння з 12.30 на Хрэшчаціку з боку Бесарабскай плошчы, перакрываючы шлях да Майдану, пачаў шыхтавацца «Беркут». На маё пытанне да афіцэра, які бег сустракаць новы аўтобус з байцамі: “Вы свой народ біць збіраецеся?.. За што?!.” — ён кінуў на бягу: “А не х… памятнікі зносіць!..”

Ну, па-першае, зносіў не народ: я быў учора на Бесарабскай плошчы і бачыў хлопцаў з павязкамі на тварах, якія трушчылі помнік.

Па-другое, у любым выпадку гэта не прычына для таго, каб усчыняць на Майдане бойню кшталту той, якую ўсчынілі беларускія ўлады на Плошчы 2010 года ў Мінску.

Па-трэцяе, нельга не разумець, наколькі яно небяспечна. Не толькі для улады, для апазіцыі — для Украіны.

4

За загадзе ўлады перакрытыя цэнтральныя станцыі кіеўскага метро. Станцыі перакрыць можна, але перакрыць рух народа не ўдавалася яшчэ нідзе і нікому.

Уладзімір Някляеў, zapraudu.info

9 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі