+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Шэсьце на Бангалор «бамбяць» гэбэшныя тролі

У панядзелак на прэс-канфэрэнцыі з нагоды сёлетняга Дня Волі арганізатары распавялі пра свой плян сьвяточных мерапрыемстваў.

«Ня так шмат у нас па-сапраўднаму гістарычных дат і гістарычных постацяў, — заўважыў Уладзімер Някляеў. — Дата 25 сакавіка і постаць Кастуся Каліноўскага — з гэтага шэрагу. Сёлета яны, нібыта, сышліся разам. І паглядзіце, што адбываецца: менавіта гэткія даты і постаці ўлады асабліва аспрэчваюць. Мне ўжо некалькі людзей казалі, маўляў: вось вы там ізноў прыдумалі — шэсьце на Бангалор — што гэта такое?! Але ж трэба глядзець, што рэальна адбываецца: тут нават правесьці сход — і тое яшчэ невядома, ці атрымаецца. А калі вам надта хочацца нешта зрабіць большае, чым сёньня здольная дэмакратычная апазыцыя, то — калі ласка, далучайцеся. Дык не — зараз гэбэшныя тролі будуць „бамбіць“, што яны там пойдуць на Бангалор абдымацца з рэжымам на канапах, а самі будуць сядзець на гэтых канапах і нічога не рабіць».

Інфармацыйная кампанія Дня Волі будзе арганізаваная праз налепкі-улёткі, а таксама праз інтэрнэт. Сябра аргкамітэту Віктар Івашкевіч заклікаў далучацца да кампаніі ўсіх неабыякавых людзей. Адначасна чальцы аргкамітэту заяўляюць, што пакуль ня маюць акрэсьленага пляну дзеяньняў на выпадак таго, што ўлады не задаволяць заявак на вулічную акцыю і ўрачысты сход.

Крыніца: Радыё Свабода

 

25 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі