+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзiмiр Някляеў: Сiмвалы

Ордэн Аляксандра Неўскага, начэплены прэзідэнтам Расіі на грудзі прэзідэнту (як напісана ва Ўказе) “Республики Белоруссия» якраз пад значком з выявай сцяга Рэспублікі Беларусь — гэта сімвалічная адзнака ўсёй Лукашэнкавай палітыкі. Яе найпершы сімвал.

detail_f959b8cc62eb0f68d2f384f50998b33e

Сімвалічна таксама, што заснаваны ордэн (адзіная, дарэчы, узнагарода, якая існавала і ў царскай, і ў савецкай, і ўзноўленая ў цяперашняй Расіі) Кацярынай І “для ўзнагароды не самых высокіх чыноў”. Чын “полпреда” — якраз такі.

Віншуючы Лукашэнку, Пуцін сказаў:

“Мы з вамі сустракаемся часта, рэгулярна, але на гэты раз для таго, каб пагаварыць па адным з ключавых пытанняў нашага ўзаемадзеяння — па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы”.

Што ж, прапановы “ўступіць у склад РФ” Пуцін не адмяняў.

І ёсць яшчэ ва ўсёй гэтай дзеі такая сімволіка як сам ордэн. Дакладней, імя, якое ордэну нададзенае.

Князь Аляксандр Неўскі пачаўся, як легенда, зусім не ў 1242 годзе з Лядовага пабоішча, у якім, як паведамляе аўтар “Наўгародскага першага летапісу”, загінула “20, или мне (меней), Бог весть” наўгародцаў і ладажан (і гэта “одна из величайших битв в истории”), а ў 1939 годзе з фільма Эйзенштэйна.

Гэтаксама, як з ягонага ж фільма “Кастычнік”, знятага ў 1927 годзе на маскоўскай фабрыцы “Совкино», пачалася легенда з назваю Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Па сутнасці ці не ўсё, што ёсць расійскай гісторыяй ажно да сённяшняга дня, зроблена на фабрыцы «Совкино». І гэта, бадай, самае сімвалічнае.

«Белорусский партизан»

.

4 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі