+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Слова да Народнага сходу

Найперш хачу звярнуцца да тых, хто на сходзе абавязкова быў бы, але не можа на ім быць. Мае словы да Андрэя Саннікава і Міколы Статкевіча, Зьміцера Бандарэнкі і Зьміцера Дашкевіча, да ўсіх, хто сёння ў вязніцы.

Ведайце: вы – з намі! Вы ў нашых думках, вы ў нашых сэрцах!

Я хачу звярнуцца таксама да тых, хто не сабраўся на сход не таму, што не можа на ім быць. Хто асцярогся, пабаяўся. Хто не пайшоў 19 снежня на Плошчу, хто не трывае сённяшнюю ўладу, гэты бандыцкі рэжым, але думае, што рэжым ці сам рухне, ці з ім справяцца без вас.

Так, ён рухне, бо падмурак, на якім ён стаіць – суцэльны гвалт і татальная мана. Так, з ім справяцца без вас, але тыя пазычаныя мільярды, якія рэжым набірае, каб утрымаць уладу, вяртаць вам і вашым дзецям! Тыя спецназаўскія дубінкі, якімі служкі рэжыму дубасяць нязгодных, перакінуцца з вашых плячэй на плечы вашых нашчадкаў! Сёння, не пратэстуючы, не супраціўляючыся, пакідаючы змаганне за праўду і свабоду вашым дзецям, вы хаваецеся за іх спінамі – і гэта ваш сорам і ваша ганьба!

Смелыя і палахлівыя, рызыкоўныя і асцярожныя, мы – людзі. Тыя, якія ёсць. І я ведаю, як няпроста пераадолець страх. За сябе, за родных. Але я ведаю таксама, якой яснасцю напоўняецца розум і якой лёгкасцю поўніцца душа, калі страх ты з сябе страсаеш. Варта зрабіць гэта аднойчы – і яно застанецца назаўсёды.

Жыве Беларусь!

Ведайце: вы – з намі! Вы ў нашых думках, вы ў нашых сэрцах!

6 октября 2011

Коментарии

  • Хазз6 октября 2011 #

    Полностью поддерживаю. Прокофьевич наш идейный лидер!

  • хлерко7 октября 2011 #

    Уважаемый Прокопыч ,это слова в пустоту.Страшно далеки вы от народа.8 октября выйдут пару сотен штатных маргиналов.Лозунг у вас «Говори правду «, только ПРАВДЫ у вас нет.Мутные вы ,а народ это чует.

    • zapraudu8 октября 2011 #

      Хлерко, отучайтесь наконец говорить за белорусский народ — особенно если вы как сами не раз утверждали проживаете за тысячи километров от этого народа.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета