+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: слова на цырымоніі ўручэння прэміі імя Курта Тухольскага

Дарагія сябры!

Прыміце ад мяне найшчырую ўдзячнасць за той высокі гонар, які вы аказалі мне, прысудзіўшы прэмію імя Курта Тухольскага. Журналіста, літаратара, чалавека, які ва ўмовах дыктатуры спрабаваў адстойваць дэмакратыю, што змусіла яго да эміграцыі і прывяло ўрэшце да трагічнага фіналу.

Я далёкі ад таго, каб параўноўваць умовы, у якіх знаходзіўся Курт Тухольскі ў фашысцкай Германіі, з тымі ўмовамі, у якіх я і мае паплечнікі знаходзімся ў лукашэнкаўскай Беларусі. І ўсё ж прырода ўсіх дыктатур аднолькавая. Паўсюль і заўсёды любая дыктатура душыць любыя выявы свабоды. Паўсюль і заўсёды не толькі свабода, але і жыццё людзей, які спрабуюць супрацьстаяць дыктатуры, у небяспецы.

Мне вельмі шкада, што я не з вамі, не ў Стакгольме, горадзе, які вельмі люблю. Беларускі рэжым, абмежаваўшы мяне ва ўсіх правах, акрэсліў зону майго існавання межамі Мінска. У такіх варунках як бы не турмы, але й не свабоды, у акрэсленай дыктатурай зоне знаходзіцца ўся Беларусь. А шмат хто, як мае паплечнікі па прэзідэнцкіх выбарах, кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў, кінуты за краты. І я ўдзячны Швецыі за тое, што яна разам з іншымі краінымі Еўразвязу робіць дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў, за цвёрдую пазіцыю ў адносінах да беларускага рэжыму, за дапамогу беларускім дэмакратычным сілам.

Шлях ад дыктатуры да дэмакратыі нідзе і ніколі не быў просты. Ад тых, хто па ім рушыў, ён патрабуе, як патрабаваў ад Курта Тухольскага, рашучасці, рызыкі, самаахвярнасці. Ён нямала забірае, але яшчэ болей аддае. Тым, хто праходзіць яго да канца.

Нямеччына, супраць дыктатуры ў якой змагаўся Курт Тухольскі, сёння вольная, дэмакратычная еўрапейская краіна. Такою краінаю стане й Беларусь!

Яшчэ раз дзякую за аказаны гонар і жадаю ўсім усяго найлепшага!

16 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета