+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Тое, што адбываецца з Таццянай Касатай, – адбываецца з краінай!

Пракаментаваць сітуацыю, ў якой апынулася актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Касатая, адлічаная за сваю палітычную і культурна-асветніцкаю дзейнасць з аспірантуры Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, мы папрасілі Уладзіміра Някляева.

– Тое, што адбылося з Таццянай Касатай, гэта ілюстрацыя найстрашнага з таго, што адбываецца з краінай, з нашым грамадствам. І я маю на ўвазе не толькі відавочны пераслед за палітычныя погляды, а яшчэ – і ў першую чаргу – страту чалавечай годнасці. У адносінах да тых людзей, якія гэтак абыйшліся з Тыццянай, цяжка казаць нават пра звычайную прыстойнасць. Я ўжо не кажу пра сумленне…

Нядаўна на доме, у якім жыў пісьменнік Іван Навуменка, адкрылі ў гонар ягоны мемарыяльную дошку. На адкрыцці я ўспомніў, як некалі Іван Навуменка прапанаваў мне заняцца навукай, паступіць у аспірантуру Інстытута літаратуры, дзе ён меўся стаць маім навуковым кіраўніком. Я адмаўляўся, а ён угаворваў і угаворваў, кажучы і кажучы, апроч іншага, вось што: «Я ж вам, бо такая традыцыя ў адносінах аспіранта і кіраўніка, не толькі ў навуцы – у жыцці дапамагаць абавязаны буду. Засланяць вас, бараніць…»

На жаль, традыцыя змянілася. Змяніліся людзі. І вось як «засланяе, абараняе» сваю аспірантку Таццяну Касатую яе навуковы кіраўнік Валерый Чарапіца: «Мне сорамна, што яна ў мяне навучалася». Хоць сорамна яму павінна быць зусім за іншае. Як і рэктару Роўбе, і прарэктару па навуцы Хацкевічу, і дэкану Ярмусіку, і ўсім, хто далучыўся да цкавання Таццяны, прагаласаваў за яе выключэнне з аспірантуры. Хто выцягнуўся ў струнку, бо паківала пальцам вядомая ў Гродне ідэялагічная дама…

Вось праз гэта не сорамна?

Ну, не – дык не.

Таццяна Касатая не прападзе. Яна абароніць дысертацыю – і ўвогуле ўсё ў яе будзе добра. Мы ёй дапаможам. А вось усім тым «вучоным мужам», якія дружна пагналі Таццяну з аспірантуры, наўрад ці хто-небудзь і чым-небудзь зможа дапамагчы. І калі нават імя некага з іх напішуць на якой-небудзь дошцы, дык хіба для таго, каб на яе плюнуць. У прысутнасці дамы з ідэялагічнага аддзелу.

28 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі